Вось і закончыўся чарговы навучальны год. Надышлі доўгачаканыя летнія канікулы. Многія з нашых сяброў выправяцца ў госці да сваіх блізкіх альбо ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Нават не верыцца, што мінулі чатыры гады вучобы! А паколькі наша школа — пачатковая, то мы, чацвёртакласнікі, — яе выпускнікі.
Сумна было развітвацца з ёй. Колькі цікавага і карыснага мы даведаліся ў гэтых сценах! А якімі адметнымі і захапляючымі былі святы!
Вось і да апошняй школьнай лінейкі мы падрыхтавалі цікавы канцэрт. У ім прагучала шмат песень, гумарэсак, вершаў, прыпевак… Выконваліся сцэнічныя нумары, у якіх паказвалі смешныя, жартоўныя выпадкі са школьнага жыцця. Кожны нумар нашага канцэрта гледачы сустракалі цёплымі апладысментамі і нават авацыямі…
Побач з намі, як заўсёды, былі старэйшыя сябры — настаўнікі. І ў першую чаргу, цёплыя словы падзякі хочацца сказаць нашай першай настаўніцы Наталлі Мікалаеўне Крук — за яе ўвагу, мацярынскі клопат, імкненне выхаваць нас разумнымі, чулымі, неабыякавымі.
Мы ўдзячны нашым настаўнікам, выхавальнікам, усім работнікам сада-школы. Жадаем ім здароўя і поспехаў у нялёгкай, але вельмі патрэбнай для нашага грамадства працы. А мы, у сваю чаргу, будзем старацца добра вучыцца ў новай школе, каб вырасці дастойнымі сынамі сваёй Радзімы.
Дзмітрый АГЕЙЧЫК,
Улад СЕЛЯЗНЁЎ,
выпускнікі Чарнаградскага дзіцячага сада-пачатковай школы
Фота Таццяны ПУПЛІКАВАЙ
* * *
Каждый год в конце весны-начале лета маленькие воспитанники детских садов с нетерпением ждут своего первого большого праздника — выпускного. Вот и в нашем саду прошел выпускной вечер под названием «Минута славы». Он порадовал не только детей, но и их родителей. Потому что его подготовка была доверена опытным педагогам: заведующему Жанне Михайловне Бречко, музыкальному руководителю Елене Евгеньевне Коток, руководителю физического воспитания Виталию Ивановичу Левковичу, воспитателю Ларисе Александровне Макаль.
Атмосфера праздника ощущалась уже при входе в детский сад. Создавали ее не только украшенные помещения, но и настроение детей и взрослых. Выпускники показали свои вокальные и танцевальные способности, грацию и артистичность. Продемонстрировали разнообразные костюмы, которые были сшиты руками работников детского сада.
На концерте выступали не только дети, но и их не менее талантливые родители. От всей души они поблагодарили коллектив детского сада песней за их труд и вручили благодарственные письма. Закончился праздник трогательной нотой. Ребята, взяв в руки воздушные шары и загадав желание, отпустили их в небо. У всех на глазах стояли слёзы — детвора прощается с детским садом….
От имени родителей выпускной группы яслей-сада №1 г.п.Смиловичи —
Вероника БАДЫЛЕВИЧ, Наталья ГАЛЕЦКАЯ, Наталья ГРИНЕВИЧ
Фото Елизаветы МАКАЛЬ