ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Нядаўна я прайшла курс лячэння ў хірургічным аддзяленні Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы. Расчулена ўважлівымі адносінамі з боку медыцынскага персаналу. Загадчык аддзялення Аляксандр Доўгач уважліва паставіўся да мяне. Знайшоў прычыну захворвання, таму лячэнне прынесла відавочную палёгку.

Добра, прафесійна выконваюць свае абавязкі, з душою ставяцца да пацыентаў медыцынскія сёстры Таццяна Гарташкіна, Святлана Маслоўская, Алеся Ждановіч, Валянціна Манулік, Вольга Кужоўнік, санітаркі Марыя Петрачэнкава, Галіна Кавалёнак, Наталля Высоцкая.

Усім ім сардэчна дзякую! Дай Бог моцнага здароўя, поспехаў у працы, міру і ладу ў сем’ях, кахання і любові, павагі і пашаны ад пацыентаў.

І яшчэ хачу падзякаваць індывідуальнаму прадпрымальніку, добраму майстру па рамонту абутку Алене Сарока. Яна вельмі ўважліва ставіцца да кліентаў, прапаноўвае некалькі варыянтаў рамонту, раіцца, падказвае, як зрабіць лепей… Бачна, што чалавек адносіцца да сваёй працы з душой. Заказы выконвае добрасумленна, заўсёды ў тэрмін. Вельмі прыемна, што ў Чэрвені ёсць такі абутковы майстар. Няхай яна яшчэ доўга-доўга дапамагае людзям!

Галіна ФАМІНА, пенсіянерка,

в.Велікаполле

***

Наша многодетная семья очень признательна и благодарна председателю районной организации белорусского общества Красный Крест Раисе Аркадьевне Красовской за помощь, которую она оказала нам. Недавно в нашей семье произошло значимое событие — родилась двойня. Двойная радость и, конечно же, большие расходы на одежду, питание нашим девочкам. Так вот Раиса Аркадьевна оказала нам значительную помощь: выделила   детское питание, памперсы, предметы гигиены и многое другое  для малышей.

Многодетная семья Бразговка

 



1 комментарий по теме “ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

  1. Сообщите, пожалуйста, как возможно оказать помощь семье Бразговка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *