НАЗНАЧЭННІ

Власть

АЛЛА КАНСТАНЦІНАЎНА ШАХОЦЬКА НАЗНАЧАНА НАМЕСНІКАМ СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА ПА САЦЫЯЛЬНАЙ СФЕРЫ І ІДЭАЛОГІІ…

Алла Канстанцінаўна — ураджэнка Чэрвеня. Мае вышэйшую адукацыю. Скончыла ў 1993 годзе  Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, а ў 1998 годзе — Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі. Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам у Горкаўскай школе, затым-выкладчыкам  інфарматыкі Чэрвеньскага прафесійна-тэхнічнага  вучылішча №80. З 2003 года па 2009  Алла Канстанцінаўна — намеснік дырэктара гэтай установы, а з 2009 па красавік 2012 года — дырэктар ДУ «Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй».

 

… А АКСАНА ВАСІЛЬЕЎНА КАЧАНОВІЧ — НАЧАЛЬНІКАМ АДДЗЕЛА КУЛЬТУРЫ РАЙВЫКАНКАМА

Аксана Васільеўна скончыла ў 2008 годзе Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры па спецыяльнасці рэжысура. З 2001 года працавала мастацкім кіраўніком раённага Цэнтра культуры і адпачынку г. Чэрвеня. З 2009 года назначана начальнікам аддзела па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама.  З красавіка 2012 года — начальнік аддзела культуры райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *