МЯСА ДЗІКА З-ПАД РАВАНІЧАЎ АКАЗАЛАСЯ ТРЫХІНІЛЁЗНЫМ

Безопасность Здоровье

У мінулыя выхадныя ля вёскі Раванічы жыхар Мінска ўпаляваў дзіка. Пры лабараторным даследаванні мяса жывёлы былі выяўлены ўзбуджальнікі цяжкага захворвання — трыхінілёзу. Паводле звестак раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, да праверкі гэтае мяса ў ежу не ўжывалася.

Выпадкі заражэння людзей трыхінілёзам, які можа прывесці да цяжкіх наступстваў для здароўя (напрыклад, паралічу дыхальных шляхоў) і нават смерці, рэгіструюцца ў Беларусі практычна штогод. У прыватнасці, летась былі зарэгістраваны дзве ўспышкі гэтай хваробы — у Маладзечанскім і Гродзенскім раёнах.

Каб засцерагчыся ад трыхінілёзу, медыкі раяць абавязкова правяраць у лабараторыі мяса дзікай і вырашчанай на ўласных падвор’ях жывёлы (галоўным чынам — свіней). Таксама неабходна выконваць правілы тэрмічнай апрацоўкі і замарожвання мяса, прадуктаў з яго.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *