КУБАК ВЯРНУЎСЯ СА СМІЛАВІЧАЎ У ЧЭРВЕНЬ

Спорт

…Добры чалавек пакідае аб сабе добрую памяць. Менавіта такім чалавекам быў выкладчык фізвыхавання Чэрвеньскага ПТВ-80 (цяпер — будаўнічы ліцэй) Мікалай Іванавіч Міцкевіч. І менавіта такую памяць, заўчасна пайшоўшы з жыцця, пакінуў ён аб сабе.

Моманты фінальнай гульні "Будаўнік" - СДЮШАР

Мікалай Іванавіч быў таленавітым баксёрам, хакеістам, валейбалістам, гуляў у гандбол. Але сам сябе лічыў прыхільнікам футбола і футбалістам, гуляў і марыў яшчэ доўга гуляць за чэрвеньскі «Колас». Не давялося… Але вось ужо дваццаць гадоў у спартыўнай зале ўстановы, дзе Мікалай Іванавіч працаваў, праходзяць спаборніцтвы па міні-футболу, прысвечаныя яго памяці.

Сёлета ў першым этапе гэтага турніру ўдзельнічалі 9 каманд: Смілавіцкага аграрнага каледжа, РАУС, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, Чэрвеньскай СДЮШАР, мінулагодні ўладальнік пераходнага кубка турніру —  калектыў аматараў футбола «Смілавічы», а таксама смілавіцкі «Фокер», чэрвеньскія «Будаўнік», «Вуліца Барыкіна» і «Энергетык».

Гульні за выхад у фінальную частку турніру прынеслі наступныя вынікі.

ГРУПА «А»: КАФ «Смілавічы» — Аграрны каледж — 5:0 , РАУС — «Фокер» — 4:1, Аграрны каледж — «Вуліца Барыкіна» — 1:10, КАФ «Смілавічы» — РАУС — 3:2,  Аграрны каледж — «Фокер» — 3:4, РАУС — «Вуліца Барыкіна» — 1:0, КАФ «Смілавічы» — «Вуліца Барыкіна» — 2:3, Аграрны каледж — РАУС — 3:5, КАФ»Смілавічы» — «Фокер» — 11:3, «Вуліца Барыкіна» — «Фокер» — 6:3.

ГРУПА «Б»: «Будаўнік» — Чэрвеньскі ліцэй — 4:2, СДЮШАР — «Энергетык» — 3:4,»Будаўнік» — СДЮШАР — 2:1, Чэрвеньскі ліцэй — «Энергетык» — 5:3, СДЮШАР — Чэрвеньскі ліцэй — 2:0, «Будаўнік» — «Энергетык» — 6:5.

Выніковая табліца. Група «А»

 

Каманда                                         В             Н             П             М               А

КАФ «Смілавічы»                           3              0              1              21-8        9

РАУС                                               3              0              1              12-7        9      9

«Вуліца Барыкіна»                        3              0              1              19-7        9

«Фокер»                                           1              0              3              11- 24     3

Аграрны каледж                            0              0              4              7- 24       0

Выніковая табліца. Група «Б»

 

Каманда                                         В             Н             П             М               А

«Будаўнік»                                      3              0              0             12-8             9

СДЮШАР                                        1              0              2              6-6              3

Чэрвеньскі ліцэй                          1              0              2              7-9              3

«Энергетык»                                   1              0              2             12-14          3

Прыз лепшаму іграку турніру Дзмітрыю Чыстаму ўручае Леанід Корзун

Турнірнае становішча, якое склалася ў групе «А», дзе адразу тры каманды набралі па 9 ачкоў, вымусіла арганізатараў спаборніцтваў лічыць дадатковыя паказчыкі. У выніку ў фінал выйшлі КАФ «Смілавічы» і РАУС.

У групе «Б» дзевяць ачкоў з дзевяці магчымых набралі футбалісты «Будаўніка». Другое месца па лепшых дадатковых паказчыках заняла каманда СДЮШАР.

У нядзелю чатыры мацнейшыя дружыны прадоўжылі барацьбу за пераходны кубак. Першы паўфінал паміж футбалістамі КАФ «Смілавічы» і СДЮШАР да апошняга трымаў усіх у напружанні. Каманда школы алімпійскага рэзерву кожны раз пасля прапушчаных ад смілаўчан мячоў параўноўвала лік і на апошняй хвіліне гульні здолела вырваць перамогу — 4:3.

У другім паўфінале лёс матча таксама вырашыў адзін мяч: каманда «Будаўнік» перамагла футбалістаў РАУС — 2:1. У матчы за трэцяе месца смілаўчане выйгралі ў РАУС — 10:7.

Анатоль Усенка падчас сустрэчы з юнымі футбалістамі

Завершыліся спаборніцтвы прыгожай перамогай «Будаўніка» у фінале над камандай СДЮШАР. Строга згуляўшы ў абароне і вынікова ў атацы, будаўнікі прымусілі сапернікаў пяць разоў пачынаць з цэнтра поля (двойчы вызначыўся Дзмітрый Трапашка, па аднаму голу на рахунку Вячаслава Целяціцкага, Дзмітрыя Чыстага і Юрыя Пятроўскага), пры гэтым не прапусціўшы ніводнага мяча. Такім чынам, пераходны кубак турніру вярнуўся са Смілавічаў у Чэрвень.

Каманды-пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі і медалямі. Прызамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, УП «ТМК-Альфа» і федэрацыі футбола Мінскай вобласці адзначаны лепшы ігракі ў камандах-фіналістах — Дзмітрый Ганчароў (РАУС), Яўген Яблонскі (СДЮШАР), Андрэй Суша (КАФ «Смілавічы») і Аляксей Сасункевіч (“Будаўнік”), лепшы бамбардзір турніру Аляксандр Хасяневіч (КАФ «Смілавічы») і лепшы ігрок турніру Дзмітрый Чысты («Будаўнік»).

 

У рамках турніру адбылася сустрэча юных футбалістаў Чэрвеньскай СДЮШАР, вучняў гарадской СШ №2 і навучэнцаў будаўнічага ліцэя з нашымі знакамітымі землякамі — першым у Чэрвені трэнерам па футболу, ганаровым грамадзянінам Чэрвеньскага раёна Леанідам Корзунам, ганаровым грамадзянінам Чэрвеня, заслужаным трэнерам Беларусі па футболу Анатолем Усенкам і былым прэзідэнтам Федэрацыі футбола Беларусі Рыгорам Фёдаравым. Яны падзяліліся ўспамінамі пра Мікалая Міцкевіча, узгадалі свае футбольныя дзяцінства і юнацтва, распавялі аб тым, што зрабілі для развіцця і папулярызацыі гульні нумар адзін.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымку:  каманда «Будаўнік» — уладальніца пераходнага кубка турніру: Сяргей Купровіч, Аляксей Сасункевіч, Сяргей Забаронак, Вячаслаў Целяціцкі, Дзмітрый Чысты, Дзмітрый Трапашка, Яўген Канашэвіч, Юрый Пятроўскі і Сяргей Канцур.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *