Рэцэпты ад шматразовай чэмпіёнкі свету Людмілы Валчок:

Общество

САЛАТ З ФАСОЛI. Гатуецца яна проста і хутка. Да зваранай фасолі трэба дадаць здробненыя і падсмажаныя цыбулю, моркву. Дабавіць тамат ці марынаваныя памідоры. Заправіць маянэзам. Пасыпаць зелянінай.

КАПУСТА “КАЛЯРОВАЯ”, СМАЖАНАЯ Ў ЦЕСЦЕ. Капусту раздзяліць на суквецці, адварыць у падсоленай вадзе. Змяшаць муку, жаўткі, частку малака і соль, развесці рэштай малака да кансістэнцыі густой смятаны, увесці ўзбітыя бялкі. Суквецці капусты абмакваць у цеста, пасля чаго смажыць у кіпяні алею.

СМАЖАНКА «БЯРЭСЦЕ». Падрыхтаваную кураціну пасекчы на невялікія кавалкі, абсмажыць, перакласці ў жароўню, дадаць нарэзаную кубікамі пасераваную цыбулю, скрылікі абсмажанай бульбы, прамытыя разынкі, здробненыя арэхі, соль. Усё заліць смятанай і тушыць на невялікім агні каля паўгадзіны.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *