НАСТАЎНІКАЎ-ПЕНСІЯНЕРАЎ ТУТ УШАНОЎВАЮЦЬ ЗАЎЖДЫ…

Общество

Вельмі прыемна, што ў наш няпросты час у Грабёнскай школе памятаюць пра сваіх колішніх калег, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. І ўсё гэта — дзякуючы яе дырэктару Мікалаю Андрэевічу Барбуку, чалавеку шчодрай душы і вялікага сэрца. Калі нам штосьці патрэбна, ён заўсёды адгукаецца першым. З павагай і разуменнем ставяцца да нас настаўніцкі і вучнёўскі калектывы.

Заўсёды вельмі прыемна атрымліваць запросіны на святкаванні з нагоды Дня настаўніка. Сёлета ўрачыстае мерапрыемства асабліва кранула. Цікава было слухаць, як ушаноўвалі тых, хто і зараз аддае дзецям цеплыню сваіх сэрцаў. Кожная з нас таксама атрымала віншаванне, якое выклікала на вачах слёзы ўдзячнасці. Спадабаўся нам і канцэрт. Шчыра дзякуем шаноўнаму Мікалаю Андрэевічу Барбуку і яго калектыву за памяць, за чулыя адносіны. Дай Бог усім вам, дарагія нашы, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, плёну ў працы і пабольш удзячных вучняў.

Вольга БЕЛАВУСАВА,

Лізавета ТУРАЎСКАЯ,

Марыя КОПЦЮГ,

Ганна ЯРАНОВІЧ,

Марыя ЯКОВІНА,

в.Грабёнка

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *