Напярэдадні Дня настаўніка адметная падзея адбылася ў жыцці выкладчыка хіміі і біялогіі Вайнілаўскай базавай школы, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзя Пятровіча Аўласенкі. У Мінску на ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу сталічнай вобласці сярод васьмі лаўрэатаў у чатырох намінацыях шчыра віталі і яго.
Генадзь Пятровіч прызнаны лаўрэатам ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» за кнігі «Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак» і «Удивительные приключения маленького Ветерка из вентилятора». Першая з іх выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», другая — у выдавецтве «Літаратура і мастацтва».
Дыплом Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўручыў Генадзю Пятровічу намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Шчэцька. Ён запэўніў літаратараў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці і надалей будзе надаваць вялікае значэнне духоўнай і выхаваўчай дзейнасці пісьменнікаў Міншчыны.
А.РУЖЫН. Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ