Наша Бацькаўшчына. Вандруем з сябрамі раённага краязнаўчага клуба

Общество

У Мір

Чалавеку ўласціва не толькі жыць сённяшнім,  марыць аб будучым,  але і памятаць аб мінулым, шанаваць гісторыю сваёй краіны.  А дазнацца пра яе найлепей, калі наведаеш адметныя мясціны, пачуеш звесткі ад экскурсавода, пабачыш усё на свае вочы. tc «Чалавеку ўласціва не толькі жыць сённяшнім,  марыць аб будучым,  але і памятаць аб мінулым, шанаваць гісторыю сваёй краіны.  А дазнацца пра яе найлепей, калі наведаеш адметныя мясціны, пачуеш звесткі ад экскурсавода, пабачыш усё на свае вочы. »

На цэнтральнай плошчы

Так не атрымліваецца? Не засмучайцеся. Пакіньце на нейкі час свае хатнія справы, вазьміце ў рукі “Раённы веснік”, адгарніце шостую старонку пад рубрыкай “Наша Бацькаўшчына…” і, чытаючы змешчаныя тут сёння і надалей матэрыялы з вандровак  апантаных гісторыяй Беларусі сяброў раённага краязнаўчага клуба “Бонда”, зможаце і вы шмат даведацца,  уявіць тыя мясціны.  Згода? Тады — паехалі!tc «Так не атрымліваецца? Не засмучайцеся. Пакіньце на нейкі час свае хатнія справы, вазьміце ў рукі Раённывеснік, адгарніце шостую старонку пад рубрыкай НашаБацькаўшчына… і, чытаючы змешчаныя тут сёння і надалей матэрыялы з вандровак  апантаных гісторыяй Беларусі сяброў раённага краязнаўчага клуба Бонда, зможаце і вы шмат даведацца,  уявіць тыя мясціны.  Згода? Тады — паехалі!»

Аўтобус хутка імчыць па Брэсцкай шашы. Ярка свеціць  сонейка. За вокнамі мільгаюць прыгожыя краявіды. І так прыемна ў мяккім крэсле крыху расслабіцца ў прадчуванні зведаць яшчэ нязведанае, убачыць на ўласныя вочы дагэтуль небачанае. Але ў экскурсавода свае намеры, а таму, калі ўсе ўтульна ўладкаваліся ў салоне, адразу пачынае настройваць на бадзёры лад, паведамляе колькі (маецца на ўвазе — вельмі шмат і ўсё подбегам) за дзень давядзецца “аблазіць і абгледзець”. Яго энергія паступова перадаецца нам і, калі натхнёна распачынае сваім мілагучным голасам на сакавітай беларускай мове гаворку пра Мір, ранішні сон канчаткова пакідае ўсіх. Прафесіянал у сваёй справе і добры псіхолаг Іван Іванавіч Сацукевіч, каб “расштурхаць” нас і навастрыць слых, пытаецца: чаму такая назва ў паселішча — Мір? І сапраўды, чаму — паўтараем сабе пытанне і задумваемся. Патлумачыць ніхто не спяшаецца, бо наўрад ці дасведчаны. А экскурсавод, задаволены заінтрыгаванымі слухачамі, выкладвае  самыя неверагодныя  меркаванні. Напрыклад, таму што тут, напэўна, жылі мірныя людзі. І сам жа адмаўляе гэта, гаворыць, што такая версія не вытрымлівае крытыкі. Бо, значыць, у Міры — мірныя, а недзе — не мірныя?.. Па яго словах, іншыя даследчыкі спрабавалі выказаць здагадку: маўляў, мірны дагавор нейкі быў падпісаны ў старажытнасці. А які дагавор? Зноў жа — няма гістарычнага факта. Урэшце-рэшт прыйшлі да высновы, што найбольш праўдзівая версія паходжання назвы гэтай мясцовасці звязана з татарамі. Яны складаюць тут траціну насельніцтва. З’явіліся прыкладна ў 1399 годзе пасля таго як хан Тахтамыш, адзін з канкурэнтаў на ўладу ў Залатой Ардзе, пацярпеў у складзе саюзнага з князем Вітаўтам войскам паражэнне. У той час Залатую Арду аслаблялі шматлікія сваркі паміж дынастыямі. Князь Вітаўт — адзін з найвыдатнейшых гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага  —  меў свае карысныя намеры, якія хацеў вырашыць з дапамогай хана Тахтамыша.  Аднак іхнія саюзныя войскі былі разбіты другім канкурэнтам Тамерланам,  і планы Вітаўта праваліліся. Хану Тахтамышу пасля паражэння дарога дадому наогул была заказана. Ён папрасіў у Вітаўта  дазволу пасяліць сваіх воінаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. І той пагадзіўся. Па 40-50 мужчын сялілі ў Міры, Клецку, Нясвіжы, Мінску, Смілавічах, Барысаве, Слоніме і іншых мястэчках.  Гэтыя татары лічылі Тахтамыша ханам Залатой Арды і за ім пайшлі з сем’ямі ды маёмасцю ў новыя месцы. Тут ім абяцалі зямлю і свабоднае вызнанне мусульманскай веры. Літоўскія (беларускія) татары самі сябе ніколі не лічылі палоннымі Вітаўта і аддана служылі яму, свайму беламу хану.

На цэнтральнай плошчы

Словам, версія татарскага паходжання назвы Мір з’яўляецца найбольш пераканаўчай. На гэта ўказвае і этымалагічны сэнс мястэчка: эмір — “князь-горад”, “князева месца”, альбо “валадарава месца”.  З цягам часу, як гэта часта бывае, літара “э” адпала і засталося проста — Мір. Аднак, як заўважыў экскурсавод, такая выснова не дае падставу лічыць татараў адзінымі заснавальнікамі Міра. Хутчэй за ўсё імі былі мясцовыя жыхары, а паселішча мела нейкую назву, якая не захавалася.

Дарэчы, у Беларусі ёсць два Міры. Вёска з аналагічнай назвай існуе ў Баранавіцкім раёне.

Яшчэ такі цікавы факт. Татары — адзіны народ у Беларусі, які поўнасцю быў шляхтай. Чаму? А таму, што яны — добрыя коннікі, воіны. Па тым часе служыць у войску мелі права толькі шляхцічы. Вось татараў і рабілі шляхтай. Сяляне ж у Беларусі зямлю аралі, ураджай збіралі і ў войску не служылі, пакуль не прыйшла на Беларусь у канцы 18 стагоддзя гэтая расійская завядзёнка.

…Мір упершыню згадваецца нямецкім летапісцам у пісьмовых крыніцах у 1395 годзе, калі крыжакі спалілі мястэчка. Пасля таго Вітаўт перадаў яго свайму брату Сыгізмунду.

Не буду паглыбляцца ў далёкую гісторыю, калі ўладары Міра перадавалі яго з рук у рукі, вымушаны былі несці цяжкую ношу войн і прымаць удзел у баявых дзеяннях Вялікага Княства Літоўскага (гістарычнага продка сучаснай Беларусі), узводзілі мураваны замак…

Дарэчы, гісторыя замка — асобная старонка ў жыцці мястэчка. І пра гэта мы раскажам у наступны раз.

А пакуль — яшчэ адзін цікавы факт: Мір  быў цыганскай сталіцай. І сталася гэта пры пану Каханку (князю Радзівілу), які слыў вялікім балагурам, весяльчаком, паклоннікам жаночай прыгажосці, любіў разнастайныя забавы.  Кажуць, што ён катаўся летам па солі на санях, запрэжаных мядзведзямі. Не абышоў і цыганскія забавы.

У Міры цыгане выбіралі свайго барона. Аднак, на жаль,  пласт культуры беларускіх цыган страчаны. І вось чаму. Нацысты лічылі цыган і яўрэяў самымі ганебнымі людзьмі і бязлітасна знішчалі іх. Але, калі яўрэяў заганялі ў гета і ў іх яшчэ заставаўся шанц выратавацца — збегчы ў партызаны, у падполле (ад двух да пяці працэнтаў яўрэяў Заходняй Беларусі выратаваліся), то ў цыган такога шанцу ўвогуле не існавала: іх адразу расстрэльвалі на месцы, усіх да аднаго. Фашысты з яўрэяў  выцягвалі золата, карысталіся чалавечымі  рэсурсамі, бо тыя былі вельмі добрымі спецыялістамі. А пра цыган казалі, што яны — гразь. І знішчалі. Ніводны цыган Міра Вялікую Айчынную вайну не перажыў. Пасля вайны ў Беларусь прыехалі ўкраінска-малдаўскія цыгане.

А яшчэ Мір —  гэта радзіма філосафаў Фларыяна Бохвіца і Саламона Маймана, вядомых беларускіх акцёраў братоў Аляксандра і Мікалая Ільінскіх, пісьменнікаў Рамана Тармолы-Мірскага і Вольгі Іпатавай.

Дзесяць гадоў таму падчас падрыхтоўкі да Дня беларускай пісьменнасці і культуры Мір атрымаў герб. У верхняй частцы яго — выява чорнага арла герба Радзівілаў, а ўнізе — фрагмент з герба Ільінічаў, якія ў свой час валодалі мястэчкам.  Па колькасці насельніцтва Мір — невялікі, да трох тысяч жыхароў. Перад намі ён прадстае чысценькім, утульным і прыгожым.

…Шпарка ідзём па цэнтральнай плошчы з назвай “17 верасня”. Узнікла яна яшчэ ў 16 стагоддзі. Тут сыходзяцца ўсе цэнтральныя вуліцы, утвараючы прамавугольнік на 250 метраў. Змяніўся антураж, але пры гэтым усё засталося такім жа. Пасярэдзіне — базар, з паўднёвага боку — фарны касцёл, з паўночнага —  царква Святой Троіцы. Па перыметры — шмат крамаў.

Праваслаўная царква

Насупраць царквы калісьці знаходзілася карчма. У яе   наведваўся малады Людвік Кандратовіч, вядомы цяпер пад псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля. Славуты ён як аўтар лiрычных вершаў, паэм, народных гутарак, гiсторыка-лiтаратурных даследаванняў, фальклорных прац i нават перакладаў з лацiнскай мовы.  А тады Людвік працаваў эканамістам-мэнеджарам у Нясвіжы (па тым  часе — рахункаводам у канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі).  Такі занятак дазваляў Сыракомлю павышаць самаадукацыю. І ён скарыстаў магчымасць — вывучаў дакументы архіву і нават напісаў артыкул пра мінулае Нясвіжа.  У Мір Людвік прыязджаў даволі часта. У мірскай карчме ён вырашыў пачаставаць сваіх сяброў з нагоды жаніцьбы. І вось яны сабраліся, радасныя, віншуюць, выпіваюць, гамоняць. За суседнім сталом заўважаюць вельмі сумнага чалавека. Моладзі стала няёмка, і хлопцы запрасілі ў сваю кампанію незнаёмца. Той удакладніў у іх, з якой нагоды пачастунак.  Сыракомля паведаміў, што ў яго радасць: ажаніўся з любай дзяўчынай. Тады  чалавек распавёў уласную гісторыю пра сваё каханне: у яго таксама была нявеста, а сам ён працаваў кур’ерам на пошце ў Радзівілаў — вазіў пакеты паміж маёнткамі. Неяк узімку яго тэрмінова адправілі з Міра ў Нясвіж. Лютаваў мароз, узнялася завіруха.  Нявеста не хацела  адпускаць, але ён не мог не паехаць. Калі вяртаўся дамоў, падалося яму, што ў  завірусе пачуў нейкія крыкі аб дапамозе. Але ён так спяшаўся да сваёй каханай, што вырашыў не спыняцца, не прыслухоўвацца. Прыехаў у Мір, а яго нявесты нідзе няма. Аказваецца, чуў яе голас, гэта яна заблукала. Знайшлі дзяўчыну на дарозе замёрзлай да смерці. Яму расказалі, што цётка вырашыла аддаць Хрысціну замуж за іншага, багацейшага. На замову якраз і сабраліся ў той вечар, як адаслалі кур’ера. Хрысціна збегла і, як сталася, назаўсёды…

Гэтая трагічная гісторыя вельмі ўзрушыла Людвіка. У тую ж самую ноч ён запісаў яе, назваўшы  баладу «Паштальён». Твор быў надрукаваны ў літаратурным часопісе пад псеўданімам Уладзіслаў Сыракомля. Гэта  першы надрукаваны верш маладога паэта, які затым быў перакладзены рускім паэтам Леанідам Трыфалёвым і стаў вядомым рамансам “Когда я на почте служил ямщиком”:

Когда я на почте служил ямщиком,

Был молод, имел я силенку,

И крепко же, братцы,

в селенье одном

Любил я в ту пору девчонку.

 

Сначала не чуял я в девке беду,

Потом задурил не на шутку:

Куда ни поеду, куда ни пойду,

Все к милой сверну

на минутку.

 

И любо оно, да покоя-то нет,

А сердце болит все сильнее.

Однажды дает мне

начальник пакет:

«Свези, мол, на почту живее!»

 

Я принял пакет – и скорей на коня,

И по полю вихрем помчался,

А сердце щемит, да щемит у меня,

Как будто с ней век

не видался.

 

И что за причина, понять не могу,

И ветер так воет тоскливо…

И вдруг – словно замер мой конь на бегу,

И в сторону смотрит

пугливо.

 

Забилося сердце сильней у меня,

И глянул вперед я в тревоге,

Потом соскочил с удалого коня, —

И вижу я труп на дороге.

 

А снег уж совсем ту находку занес,

Метель так и пляшет над трупом.

Разрыл я сугроб-то

и к месту прирос, —

Мороз заходил под тулупом.

 

Под снегом-то, братцы,

лежала она…

Закрылися карие очи.

Налейте, налейте скорее вина,

Рассказывать больше нет мочи!

 

Будынак былой ешывы -- яўрэйскай вышэйшай духоўнай сінагогі

…Падыходзім да месца пад назвай “Школьная плошча”, або школішча. 200-300 гадоў таму школамі называлі яўрэйскія сінагогі.  Яны былі не толькі царквой яўрэйскай (іўдзейская), а там давалі першапачатковую адукацыю. Менавіта тут дзетак сваіх  яўрэі вучылі чытаць і пісаць. Вось беларусы і называлі сінагогі школамі.  Сто гадоў назад з чатырох тысяч насельніцтва — тры тысячы тут (75 працэнтаў) былі яўрэі. Беларусаў жыло чалавек пяцьдзесят, астатнія — татары. Вось такія існавалі суадносіны. Мір быў славутым яўрэйскім мястэчкам.

На школішчы ў Міры  захаваўся будынак адной з пяці сінагог канца 19 стагоддзя. У яўрэяў сінагогі былі не проста месцам, дзе навучаліся дзеці, і нават не проста царквой. Існавала дзяленне па спецыяльнасцях: у мяснікоў была свая сінагога, у слесараў — свая і гэтак далей. Сярод тутэйшых яўрэяў былі  рамізнікі, краўцы, цесляры, рэзнікі.  Найбагацейшыя вялі гандаль лесам, зернем, коньмі, футрам, прысмакамі, тытунём, віном і г.д.  Удзельнічалі ў кірмашах. Жылі пераважна ў цэнтры паселішча.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара.

(Працяг будзе)


 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *