Сапсаванае свята

Общество

Раніцай 2 верасня ў рэдакцыю патэлефанаваў узрушаны чытач, жыхар в. Бышанка Мікалай Забродзька і з абурэннем паведаміў наступнае:

“У нашай вёсцы жывуць толькі чацвёра школьнікаў. Першага верасня яны, як і ўсе дзеці, збіраліся на  святочную лінейку к 9 гадзінам у сваю Раваніцкую школу. Прыгожыя, з добрым настроем прыйшлі на аўтобусны прыпынак і пачалі чакаць маршрутнага аўтобуса  «Чэрвень-Градно», які  павінен быў зайсці ў Бышанку, затым Дамавіцк, Градно, каб там таксама забраць школьнікаў. Але замест 8.15 па раскладу аўтобус прыехаў толькі… праз гадзіну. Уяўляеце, з якім настроем з»явіліся дзеці  на свята, на якое яшчэ і спазніліся.

Гэтая праблема ў нас існуе  даўно. Дзеці і ў мінулыя гады амаль заўсёды спазняліся на першы ўрок.

Канешне, вёска ў нас невялікая, пастаянных жыхароў няшмат. Летам аўтобус  заходзіць толькі адзін раз на тыдзень. Ды нам і не трэба больш.  Мы, пастаянныя жыхары, самі выручаем адзін аднаго, калі ёсць патрэба тэрмінова з»ездзіць куды-небудзь. У некаторых нашых жыхароў ёсць свой транспарт, у тым ліку і ў мяне. Але ў гэты дзень я не змог сам адвезці дзяцей, бо мая машына была на рамонце. Вось так і здарылася, што свята ў першы школьны дзень для нашых дзяцей было сапсавана. Дарэчы, другога верасня аўтобус зноў прыйшоў са спазненнем.”

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *