На палях і фермах гаспадарак

Аграрный сектор

Па стану на ўчарашні дзень гаспадаркі раёна пасеялі 4769 гектараў азімых, што складае 27,4 працэнта ад неабходнага.

 

Бульба ўбрана на 169 гектарах — 12,9 працэнта ад агульнай плошчы ў 1309 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць — 208 цэнтнераў з гектара. Самая высокая яна ў эксперыментальнай базе «Натальеўск» — 235 цэнтнераў с гектара.

 

З пасеяных 352-х гектараў гародніна ўбрана на 11,8 га. У тым ліку на сямі гектарах — буракі (ураджайнасць іх 197 ц/га), на 4,2 га — цыбуля, 0,6 га — морква.

 

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана на 2002 гектарах. Сярэдняя ўраджайнасць — 254 ц/га.

 

Грэчка сёлета была пасеяна на 453 гектарах, убрана 211 гектараў. Ураджайнасць — 19,8 ц/га.

 

З пасеяных 78 гектараў проса ўбрана 47 га. Ураджайнасць — 28,9 ц/га.

 

Пад азімы клін узарана 8579 гектараў глебы — 49 працэнтаў ад неабходнага.

 

Пры плане 2670 гектараў перазалужана 1450 гектараў угоддзяў.

 

Восьмага верасня надоена 154 тоны 640 кілаграмаў малака — на 6 тон 80 кілаграмаў больш адпаведнага леташняга перыяду. Сярэдні надой ад каровы — 11,97 кілаграма.

 

За дзень  рэалізавана малака 139 тон 280 кілаграмаў — на 14 тон 979 кілаграмаў больш, чым у адпаведным перыядзе летась.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *