А ў бiблiятэкараў прафесiйнае свята

Общество

Сёння — Дзень бібліятэк. Дата абрана невыпадкова, бо ў гэты дзень  адбылося адкрыццё галоўнага кнігасховішча краіны — Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, фонд якой складае 8,6 мільёна дакументаў.

У нашым раёне бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва займаецца 31 бібліятэка: 2 цэнтральныя (Чэрвенская цэнтральная  і дзіцячая раённая), 2 гарпасялковыя (Смілавіцкая гарпасялковая дарослая бібліятэка, Смілавіцкая гарпасялковая дзіцячая бібліятэка), 26 сельскіх ( у  тым ліку 2 бібліятэкі-клубы) і 1 спеціялізаваная бібліятэка Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Кніжны фонд складае 300329 экзэмпляраў з агульнай колькасцю чытачоў 16273 чалавекі.

У бібліятэках раёна працуе 33 клубы па інтарэсах і аматарскія аб’яднанні : 20 — для дзяцей, 13 — для дарослых, 4 лялечных тэатры, 4 гурткі. Апошнія дзесяць гадоў узначальвае бібліятэчную сістэму Людміла  Войцік. Бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва займаюцца 48 бібліятэкараў. У асноўным — спецыялісты з сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй і вялікім вопытам работы. Гэта бібліятэкары Людміла  Альховік,  Таццяна Краснагір, Алена  Воранава,   Тамара  Давыдоўская, Галіна  Ніціеўская, Алена  Адамовіч,  Святлана Ждановіч, Іна  Русанава,   Наталля  Калтовіч, Любоў Джафарава, Алена Матвеева.  Неаднаразова былі адзначаны, як лепшыя работнікі бібліятэчнай справы,  Марыя  Арцімовіч, Ніна  Калеснікава, Святлана  Панцялеева, Ганна  Бахар, Святлана Вайцяховіч.

З цеплынёй і ўдзячнасцю ўзгадваем нашых ветэранаў бібліятэчнай працы:  Софью  Мікалаеўну  Жданаву, Лідзію Нікіцішну  Парфіяновіч, Зінаіду Мікалаеўну  Дуброўскую,  Ганну Рыгораўну Мелешчык, Ірыну Васільеўну  Гарбацюк,  Лілію Канстанцінаўну  Крывіцкую, Марыю Мікалаеўну  Краснагір, Ніну Якаўлеўну  Лазовік, Марыю Адамаўну Пікулік, Кацярыну Ільінішну Паслядовіч.

У дзень прафесійнага  жадаем ўсім нашым работнікам творчага натхнення,  душэўнай цеплыні, бадзёрасці, аптымізму, здароўя,  больш удзячных і нераўнадушных чытачоў.

 

Алена Мацвеева,

намеснік дырэктара Чэрвеньскай цэнтральнай бібліятэчнай  сістэмы

па рабоце з дзецьмі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *