РАБОЧЫ ДЗЕНЬ ПЕРАНОСІЦЦА НА 11 САКАВІКА

Общество

У Беларусі рабочы дзень з пятніцы 9 сакавіка пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ нумар 119 кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 сакавіка. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

УВОДЗІЦЦА АДЗІНЫ ПАРАДАК УЛІКУ ГРАМАДЗЯН НА АТРЫМАННЕ ЗЯМЕЛЬНЫХ  УЧАСТКАЎ

З 1 сакавіка 2012 года ўводзіцца адзіны парадак уліку грамадзян на атрыманне зямельных участкаў. Такім чынам, у рэгіёнах устанаўліваецца адна агульная чарга замест раней дзеючых некалькіх на атрыманне зямельных участкаў для будаўніцтва жылля.

Адзіны парадак уліку ствараецца ў адпаведнасці з пастановай урада ад 30 снежня 2011 года нумар 1781. Яна прынята ў адпаведнасці з указам ад 23 верасня 2011 года нумар 431 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню адносін у галіне адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў».

 

«БЕЛТЭЛЕКАМ» ПАВЫСІЎ ТАРЫФЫ

З 1 сакавіка РУП «Белтэлекам» павысіла тарыфы на доступ у Інтэрнэт.  У нацыянальнага аператара сувязі падаражэлі не толькі тарыфныя планы кругласутачнага доступу ў Інтэрнэт (лінейка «Дамасед»), але і некаторыя пакетныя прапановы. Тарыфы на доступ у Інтэрнэт павысіліся на 10 працэнтаў, пакетныя прапановы — на 8 працэнтаў і вышэй.

 

АЎТАДАРОГІ ЗРОБЯЦЬ ПЛАТНЫМІ

Усе аўтадарогі, якія злучаюць Мінск з абласнымі цэнтрамі, будуць платнымі, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба. Сістэма спагнання платы за праезд будзе ўкаранёна на ўсіх рэспубліканскіх дарогах першай катэгорыі. У Беларусі ўжо дзейнічае адна платная дарога — М-1/Е30. У бліжэйшай будучыні платнымі стануць дарогі з Мінска на Магілёў, Гомель, Гродна, Віцебск.  Сістэму збору платы за праезд не будуць укараняць на Мінскай кальцавой аўтадарозе, а другая кальцавая аўтадарога, якую плануецца пабудаваць, будзе платнай.

Паводле паведамленняў БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *