Работы завершаць да першага чэрвеня

Общество

У «Раённым весніку» за 9 красавіка быў змешчаны адкрыты ліст нашай няштатнай аўтаркі, жыхаркі вёскі Заполле Наталлі Сівак «Калі ўсё гэта закончыцца?» У ім яна распавяла пра адключэнні без папярэджання электрычнасці з пачатку восені і па гэтую вясну, калі вяскоўцы застаюцца без халадзільнікаў, газавых катлоў, пральных машын і г.д., якія, да таго ж, знаходзяцца ў рабочым рэжыме. Дык вось і запыталася наша чытачка праз газету ў супрацоўнікаў Чэрвеньскага РЭС: «Калі плануецца закончыць рамонтныя работы?»

Гэты ліст мы накіравалі на рэагаванне начальніку Чэрвеньскага РЭС Міхаілу ЧАРНАЎЦУ і атрымалі наступны адказ:

«У населеных пунктах Заполле, Сняжкі праводзіцца частковая рэканструкцыя ВЛ-0,4 кВ, ТП, КТП з заменай апораў ліній электраперадач, правадоў, свяцільняў, устаноўкай дадатковых трансфарматарных падстанцый для разбуйнення электрычных сетак, павышэння надзейнасці і якасці электрычнай энергіі ў спажыўцоў. Работы праводзяцца персаналам будаўніча-мантажнай арганізацыі ААТ «Западэлектросетьсервис» г.Мінска па дамове з РУП «Мінскэнерга». Асноўныя работы скончаны. А работы па ўстаноўцы электронных вынасных прыбораў уліку будуць скончаны, па запэўніванню кіраўніцтва будаўніча-мантажнай арганізацыі, да 1.06.2011 г. Чэрвеньскі РЭС у газеце «Раённы веснік» за 5.02.2011 г.прадстаўляў інфармацыю для жыхароў раёна аб плануемых работах з часовым адключэннем электраэнергіі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *