ВЫНІКІ ПАДВЯЛІ І КАНЦЭРТ ПАСЛУХАЛІ

Общество

У Чэрвеньскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БелТІЗ» адбыўся справаздачны сход, на якім абмеркавалі вынікі працы за год. На ім прысутнічалі старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Таццяна Кліменка, загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алеся Лапатка. Вяла сход Надзея Буцевіцкая.

Зараз у нашу арганізацыю ўваходзяць 113 інвалідаў па зроку, 11 дзяцей — інвалідаў па зроку, па аднаму чалавеку з катэгорыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў, сем’яў загінуўшых.

Сярод зробленага за год — удзел летась у абласным пазнавальным конкурсе «Брэйн-рынг», атрыманне гуманітарнай дапамогі ад дабрачыннага таварыства «Карытас», калядных падарункаў для дзяцей ад рэлігійнай місіі «Служэнне пакаленняў». Асабіста я як старшыня арганізацыі брала ўдзел у зборы сродкаў Чырвоным Крыжам для пацярпелых ад паводкі ў г.Крымску. Увосень мінулага года ў рамках акцыі «Дапамажы чалавеку з белым кійком» ад ААТ «Раванічы» і ААТ «Валевачы» мы атрымалі сельгаспрадукцыю, якую размеркавалі найперш сярод адзінокіх інвалідаў па зроку першай групы. А на гэтым сходзе сябры таварыства атрымалі ліманад ад дырэктара Чэрвеньскага агароднінасушыльнага завода Мікалая Шыфрына. Усім нашым фундатарам — сардэчная падзяка!

Падчас сходу выступілі члены праўлення Леанід Свабода, Галіна Дубіцкая, сябра арганізацыі Ада Бразгоўка. Загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алеся Лапатка распавяла пра віды работ, якія павінны выконваць сацыяльныя работнікі пры наведванні сваіх падапечных. Па выніках года нашу работу прызналі здавальняючай.

Напрыканцы сходу з канцэртам выступіла госця з Беразіно Таццяна Кліменка, якая падаравала ўсім прысутным адзінаццаць адметных нумароў. Яна спявала песні, дэкламавала гумарэскі… Шчыра дзякуем Таццяне за яе творчасць, за цудоўны настрой, які яна нам падаравала!

 

Алена ПЛЯШКЕВІЧ,

старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі

ГА «БелТІЗ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *