Факты

Общество

У сераду, у Міжнародны дзень музеяў, першымі наведалі ў раённым краязнаўчым музеі выставу, прысвечанай гэтаму святу, старшыня райвыканкама Іван Муха, яго намеснікі, начальнікі аддзелаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік. З прадстаўленых тут новых экспанатаў вялікую цікавасць выклікалі ў іх даўнейшыя рэчы хатняга ўжытку, якія перадалі ў музей з Чэрвеня, Лысай Гары і іншых вёсак раёна. Экскурсія завяршылася прыемнасцю для супрацоўнікаў музея: старшыня райвыканкама паабяцаў выдзеліць грошы на набыццё мультымедыйнай устаноўкі для прэзентацыі  краязнаўчых матэрыялаў і выстаў.

***

Сям’я Вольгі, Андрэя Мацюховых і пяці іх дзяцей з вёскі Астравы, якая заняла першае  месца ў раённым конкурсе «Лепшая шматдзетная сям’я-2011 года  Чэрвеньскага раёна» прыняла ўдзел у абласным конкурсе. Яна адзначана прызам у намінацыі «Самая прадпрымальная сям’я», а таксама іншымі шматлікімі прызамі.

***

Старшыня  аблвыканкама Барыс Батура ўручыў ордэн Маці шматдзетным мамам нашага раёна Людміле Шэмет і Аляксандры Пацалуевай. Гэтай узнагародай адзначаюць маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і болей дзяцей.

***

Падчас комплекснага мерапрыемства «Арсенал», якое праходзіць у раёне з 12 красавіка, жыхары Чэрвеньшчыны здалі больш як 60 адзін зброі і боепрыпасаў. Дабраахвотна здалі 8 адзінак незарэгістраванай зброі, адну — зарэгістраваную, а таксама 58 боепрыпасаў.  Комплекс мерапрыемстваў «Арсенал» працягваецца. Тыя, хто дабраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад адмністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *