Скарачаючы дыстанцыю ад улады да чалавека

Местная власть

Мясцовая ўлада сама блізка знаходзіцца да жыхароў раёна. Аб даверы ёй сведчаць іх звароты са спадзяваннямі менавіта тут атрымаць рашэнне сваёй праблемы. Гэтым вызначаецца і аўтарытэт да яе. Таму праца са зваротамі грамадзян — прыярытэтны накірунак дзейнасці ўладных структур раёна. Адсюль і пастаянны кантроль за яе выніковасцю. У прыватнасці, дэталёва аналізуецца гэтая работа на пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта. Чарговае з іх падагуліла, чым вызначаўся мінулы год у паляпшэнні якасці і эфектыўнасці ўзаемадзеяння з грамадскасцю, недапушчэнню, як тое прадпісвае Дырэктыва №2, бюракратызму.

Вось на чым засяроджвалася ўвага.

 

ФРАГМЕНТЫ І АКЦЭНТЫ

Пераважная большасць жыццёва важных пытанняў вырашаецца ў працэсе апраўдаўшых сябе форм работы па ўсталяванню і падтрыманню непасрэднай сувязі з насельніцтвам. Кіруючыя работнікі арганізуюць прыём грамадзян па месцы іх жыхарства,  прымаюць удзел у сходах і сустрэчах у працоўных калектывах. Рэгулярна праводзяцца  «прамыя» і  «гарачыя» тэлефонныя  лініі, адзіныя Дні інфармавання. У прыватнасці, за мінулы год праведзена 71 сустрэча, удзел у якіх прынялі 2156 жыхароў раёна. Ад іх паступіла 458 пытанняў. На месцы было вырашана 357, пастаўлена на  к антроль 27, патлумачана праз сродкі масавай інфармацыі 75.

Смілавіцкі пасялковы і сельскія выканаўчыя камітэты арганізавалі летась 457 выездаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.  Падчас гэтых даверлівых стасункаў з людзьмі звярнуліся з надзённымі пытаннямі 282 чалавекі. З іх 218 было аператыўна  вырашана на месцы, 30 пастаўлены на кантроль, 34 патлумачаны праз сродкі масавай інфармацыі.

На працягу мінулага года 377 зваротаў грамадзян накіравана непасрэдна ў райвыканкам: 278 пісьмовых і 99 вусных. Агульная іх колькасць павялічылася на 33 звароты. Аднак  гэта нельга разглядаць толькі як адмоўны крытэрый ацэнкі работы дзяржаўных служачых. Адна з прычын росту — выбары. Такія значныя палітычныя падзеі заўсёды павышаюць сацыяльную актыўнасць грамадзян, узмацняецца кантроль і патрабавальнасць да якасці работы са зваротамі грамадзян з боку кіраўніка дзяржавы. Важна, што ўсе яны разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Абгрунтаваныя вырашаны па магчымасці станоўча, а тыя, што патрабуюць дадатковых фінансавых выдаткаў, узяты на кантроль з мэтай іх ажыццяўлення ў далейшым.

 

 З ЯКІМІ ПЫТАННЯМІ ЗВЯРТАЛІСЯ

Большасць зваротаў у райвыканкам (135) — з Чэрвеня: 78 пісьмовых і 57 вусных. Павялічылася іх колькасць з Чэрвеньскага, Смілавіцкага, Руднянскага, Валявацкага сельсаветаў.

Па свайму зместу ўсе звароты ў райвыканкам вызначаюцца наступным чынам: 172 датычаць жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У тым ліку добраўпарадкаванне дарог — 73. Па сельскай гаспадарцы і землеўпарадкаванню — 24, працы — 11, органах унутраных спраў — 6, транспарту — 4, выхаванню дзяцей і падлеткаў — 3.

У калектыўных зваротах засяроджвалася ўвага на рамоце дарог, прыдамавых тэрыторый,  ліквідацыі аварыйна-небяспечных дрэў, газіфікацыі, водазабеспячэнні, падтапленні зямельных участкаў і пабудоў, незахаванні тэмпературнага рэжыму ў жылых памяшканнях, рамонце дамоў і дахаў, каналізацыйных сістэм, рабоце аўтатранспарта, электразабеспячэнні, зямельнай гаспадарцы, экалогіі.

ШТО ЗАСВЕДЧЫЛА “АДНО АКНО”

Для  эфектыўнай дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў у рашэнні сацыяльна-значных пытанняў насельніцтва, павышэння якасці работы са зваротамі грамадзян у райвыканкаме створаны сектар “адно акно”. Ва ўпраўленнях і аддзелах, Смілавіцкім пасялковым і сельскіх выканаўчых камітэтах устаноўлены адпаведны праграмны комплекс “адно акно”. Інфармацыя аб рабоце гэтага сектара і структурных падраздзяленняў па заяўляльнаму прынцыпу “адно акно” размешчана на інтэрнэт-сайце райвыканкама.

За мінулы год сюды для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур звярнуліся з заявамі 1087 чалавек. Палавіна ўзнятых імі праблем датычыць пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта — пастаноўка грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прыняцце рашэнняў аб прыватызацыі жыллёвых памяшканняў, прызнанне жыллёвых памяшканняў не адпавядаючымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням. 36 працэнтаў зваротаў — з пытаннямі на дазвол перапланіроўкі, будаўніцтва індывідуальных дамоў, гаспадарчых пабудоў, пракладкі водаправодаў і газаправодаў, прадастаўлення льготных крэдытаў, субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў.

10 працэнтаў зваротаў датычаць зямлі, 4 працэнты — пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі аддзелаў адукацыі  (дазвол на адчужэнне жылля, у якім пражываюць непаўналетнія), аддзела эканомікі райвыканкама (выдзяленне лесаматэрыялаў) і ўпраўлення справамі райвыканкама (выдача даведак аб налічэнні жыллёвай квоты).

НАЙПЕРШ — ЯКАСЦЬ І ВЫНІКОВАСЦЬ

Падчас аналізу работы органаў улады з насельніцтвам на першы план выходзіць якасць разгляду зваротаў і  выніковасць. У прыватнасці, ці была вырашана праблема, з якой звяртаўся грамадзянін.

Летась меліся факты, калі жыхары раёна вымушаны былі звяртацца ў органы ўлады больш высокага ўзроўню, хаця іх пытанні можна было вырашыць на месцы адпаведнымі службамі. Часам узнікала гэта з-за таго, што некаторыя старшыні сельвыканкамаў не адразу прыстасаваліся працаваць у межах новага прававога поля, вызначанага Указам №21. Згодна з гэтым дакументам, інфраструктура тэрыторыі сельсавета (дарогі, сістэмы водазабеспячэння і інш.) перадаваліся на баланс спецыялізаваных службаў. Калі раней да старшыні сельвыканкама звярталіся са скаргай на пэўныя праблемы, ён як першая асоба сельсавета, нават не маючы сродкаў, шукаў спосаб як вырашыць. Звяртаўся па дапамогу  ў базавы СВК,  ДРБУ, іншую спецыялізаваную арганізацыю. Пасля Указа №21 здаралася так, што старшыня пісаў пісьмо балансаўтрымальніку, рэгістраваў зварот і здымаў пытанне са свайго кантролю. Гэты недахоп быў характэрны і для іншых на Міншчыне. Таму аблвыканкам даў устаноўку старшыням пярвічнага звяна ўлады не здымаць пытанне з кантролю пакуль не выканана заяўка. Адпаведна, спецыялізаваныя службы, куды накіравана заяўка, павінны трымаць справаздачу перад мясцовым органам улады.

ДА НЕРУПЛІВЫХ —  “РЫЧАГІ ЎЗДЗЕЯННЯ”

Нягледзячы на ўзмацненне кантролю за работай са зваротамі грамадзян, выпадкі фармалізму і валакіты ў раёне цалкам не выключаны. Таму да такіх неруплівых чыноўнікаў прыменены “рычагі ўздзеяння”. За неналежнае выкананне абавязкаў па ажыццяўленню патрабаванняў заканадаўства ў рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку па заяўляльнаму прынцыпу “адно акно”, райвыканкам прыцягнуў да дысцыплінарнай адказнасці 29 службовых асоб. Пяці аб’яўлена заўвага. Вызначаны накірункі работы са зваротамі грамадзян у строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

 А.РУЖЫН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *