Куды сёння Каляда завiтае

Общество

На плошчу Свабоды ў Чэрвені і ў вёску Натальеўск, ды яшчэ ў некалькі «сакрэтных» месцаў…

А калядаваць будзем мы, вучні дзесятага класа. Спадзяёмся, што выступім добра, бо ўжо не першы год калядуем, удзельнічалі і ў «Масленіцы», і ў ярмарках, і ў іншых народных абрадах. Акрамя гэтага, рыхтуючыся да Калядаў, мы прачыталі ў кніжцы пра беларускія абрады, што калядаваць можна з 6 па 19 студзеня. На мінулым тыдні  рэпеціравалі  ў школе, а сёння будзем удзельнічаць у сапраўдным  абрадзе. Ролі  размеркавалі так: Каза — Іра РЫПІНСКАЯ, Гадалка — Лена КАВАЛЁНАК, Цыган і Цыганка — Паша ЛЯДСКІ і Таня ДЗМІТРОВІЧ. Есць у нас і “дрэсіраваны Мядзведзь”. З гэтай роляй цудоўна спраўляецца Азат ЗАРЫФУЛІН. Калі якія гаспадары не будуць ведаць, што адказваць вясёлым гасцям, то ў нас ёсць свае Гаспадар і Гаспадыня — Саша ШЛЯХОТКА і Жэня ПРАХАРЭНКА. У іх языкі бойкія! Калядоўшчыкі спяюць і патанцуюць, разыграюць сцэнку з Казою, пажадаюць здароўя і шчасця . Мы раскажам і пра народныя прыкметы, напрыклад, калі на Каляды неба зорнае, то будзе шмат ягад і добры прыплод хатняй жывёлы, калі завіруха — добра будуць раіцца пчолы.

Так што чакайце, цукеркі ды каўбасу рыхтуйце!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *