У Смілавічы – па натхненне…

Общество

Адзін дзень у Смілавічах — на радзіме сусветна вядомага мастака Хаіма Суціна — правялі ўдзельнікі чацвёртага Міжнароднага дзіцячага пленэру для маладых мастакоў «Адраджэнне яўрэйскіх мястэчак», які штогод ладзіць Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын. Да нас завіталі юныя таленты з Сербіі, Балгарыі, Эстоніі, Ізраіля, Літвы, Малдовы і, канешне ж, з Беларусі. Прывезла гасцей Галіна Левіна — дарадца па культуры згаданага Саюза, дачка вядомага творцы Леаніда Левіна, які з’яўляецца аўтарам-архітэктарам мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Удзельнікі пленэру наведалі месца масавага расстрэлу яўрэяў у часы Вялікай Айчыннай вайны, дзе экскурсію правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Смілавічы Людміла Драпеза, затым завіталі ў наш Дом дзіцячай творчасці, каб пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй «Прастора Хаіма Суціна». Пасля іх чакаў майстар-клас ад кіраўніка гуртка «Народныя промыслы» Надзеі Альхімёнак, падчас якога юныя мастакі з дапамогай удзельнікаў гуртка выраблялі сувенірныя валёнкі. Галіна Левіна ўручыла нашаму Дому дзіцячай творчасці Дыплом за ўдзел у пленэры. Дыпломы і падарункі атрымалі дзеці. У мерапрыемстве брала ўдзел старшыня Смілавіцкага пасялковага выканкама Ірына Марціновіч.

Святлана ХАСЯНЕВІЧ,  метадыст Дома дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *