Каманда Мінскага раёна выйграла абласны фінал спаборніцтваў па міні-футболу ў Чэрвені
У спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвенскай СДЮШАР сёння завяршыліся фінальныя спаборніцтвы па міні-футболу ў праграме спартакіяды школьнікаў Мінскай вобласці сярод спартсменаў 2006-2007 гадоў нараджэння. На працягу двух дзён барацьбу за першынство ў гульнях па кругавой сістэме вялі мацнейшыя футбольныя дружыны па выніках шасці занальных турніраў – каманды Лагойскага, Мінскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Салігорскага і Маладзечанскага раёнаў.
Продолжить чтение