Юныя матэматыкі з Чэрвеня — сярод лепшых на Міншчыне

Общество

Зборная нашага раёна, у якую ўвайшлі навучэнцы гімназіі №1 Чэрвеня Аляксей Лосік, Кацярына Сігаева, Арцём Жабурдзёнак, Анастасія Ульянава, Міхаіл Галубіхін і вучаніца СШ №4 Чэрвеня Марыя Арыніч, пад кіраўніцтвам настаўніцы матэматыкі гімназіі Наталлі Пабойкінай і намесніка дырэктара гэтай навучальнай установы Людмілы Баброўскай  атрымала дыплом ІІІ ступені па выніках выступлення на V абласным турніры юных матэматыкаў у Мінску. Усяго ў ім бралі ўдзел 12 каманд. Сапернікамі чэрвеньцаў былі юныя матэматыкі з Барысаўскага, Вілейскага, Дзяржынскага, Клецкага, Нясвіжскага, Мінскага, Слуцкага, Смалявіцкага, Салігорскага, Старадарожскага і Уздзенскага раёнаў.

Анжэла РЫМАШЭЎСКАЯ, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Фота з інтэрнэт-сайта moiro.by



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *