Адкрываючы людзей і родны край

Общество

Хто, цікава, прыдумаў словазлучэнне «малая радзіма»? Хіба можа Радзіма быць малой? Нават калі маецца на ўвазе не цэлая краіна, а горад, мястэчка, невялікая вёсачка. Для чалавека, які нарадзіўся там, гэта — разам, канешне ж, з Радзімай, Айчынай, Бацькаўшчынай — самае важнае, самае любімае месца на зямлі. Усе дарогі вядуць дадому, з усіх вандровак, далёкіх і блізкіх, мы спяшаемся туды, дзе і дрэва, і старая панская сядзіба, і валун у полі, і гаючая крыніца, і стары крыж на раздарожжы — асобная найцікавейшая гісторыя, якой варта падзяліцца з іншымі людзьмі.

Менавіта такімі меркаваннямі кіравалася «Народная газета», калі вырашыла на сваіх старонках расказаць у праекце «Сем цудаў Беларусі» пра кожны раён краіны падрабязна. I яно таго варта было: сёлета праект «Сем цудаў Беларусі» па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара» атрымаў Гран-пры за лепшы творчы праект сярод рэспубліканскіх выданняў.

 Праекту «Сем цудаў» «НГ» абяцае доўгае жыццё. Канешне, інтрыга захаваецца: з дапамогай чытачоў будуць выбраныя спачатку лідары з кожнага раёна, якія стануць потым удзельнікамі абласнога фіналу. Дарэчы, каб надаць праекту большую маштабнасць і папулярнасць, мы праводзім яго сумесна з аблвыканкамамі, райвыканкамамі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённымі арганізацыямі РГА «Белая Русь», раённымі газетамі. Пасля вызначацца лідары з кожнай вобласці — тады будзе фінал рэспубліканскі. Ці трапяць у яго цуды вашай мясцовасці — залежыць толькі ад чытацкай актыўнасці.

У «НГ» спадзяюцца, што жыхары раёна прымуць удзел у галасаванні на працягу ўсіх этапаў. Прагаласаваць можна на сайце www.ng.by. Абавязкова на яго зазірніце!

Карацей, сачыце за «Народнай газетай». Бо «Сем цудаў» Гэта якраз той праект, які можа існаваць вельмі доўга. У нашай цудоўнай краіне столькі ўсяго дзівоснага, цікавага, невядомага для многіх, аб чым варта расказаць. Пасля галасавання «Народная газета» падрабязна раскажа пра лідараў кожнага этапу, магчыма, падзяліўшы іх на розныя намінацыі: прыродныя аб’екты, помнікі архітэктуры, нематэрыяльныя каштоўнасці і г.д. Тэм для публікацый хопіць надоўга.

Адкрываць для сябе і іншых родны край і яго людзей — гэта тое, што ніколі не надакучыць. Далучайцеся!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *