Вайна перакрэсліла жыццё

Общество

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік, старшыня раённай грамадскай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак, старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская, першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Сасункевіч усклалі кветкі на магілу Уладзіміра Паўловіча з Дамавіцка. Яны таксама наведалі маці Яўгена Багамаза, які загінуў на вайне, Галіну Аркадз’еўну Корзюк з Любішына, аказалі ёй матэрыяльную падтрымку ад раённай арганізацыі Фонда міру.

Ушанаваць памяць Уладзіміра Паўловіча на могілкі прыйшлі ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Манулік і намеснік кіраўніка ПСГ «Дамавіцкі» Любоў Клындзюк.  Ей ніколі не забыцца, як у вёску прыйшла вестка аб гібелі юнака, першыя словы, пачутыя ад Ніны Кірылаўны, якая толькі даведалася пра смерць сына:

— Люба, няма больш майго Вовы…

А праз дні тры, позна вечарам, прывезлі цынкавую труну, дзе ляжаў яе Вова.

Любоў Іванаўна не без слёз успамінае, якім ён быў. Як граў на гітары, як усё гаварыў: вярнуся з арміі — застануся тут, на малой радзіме, у горад не паеду…

Разважалі, як склалася б яго жыццё, калі б не перакрэсліла яго вайна…

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *