ЗАЗІХАЦЕЛІ НАД ЦАРКВОЮ КУПАЛЫ…

Духовность

Раніцай у панядзелак на праваслаўнай царкве ў гонар прападобнага Амфілохія Пачаеўскага, што ўзводзіцца пры ўваходзе на тэрыторыю Чэрвеньскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых, устанавілі купалы.

Гэтая падзея яшчэ на крок наблізіла адкрыццё храма, абрад асвячэння падмурка якога напрыканцы мая 2011 года правёў епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі.

— Царкву будуем, як кажуць, усёй грамадой, — зазначае дырэктар дома-інтэрната Уладзімір Семіжон, — Грошы на яе ахвяравалі не толькі нашы работнікі і насельнікі, але і жыхары навакольных вёсак, прыхаджане са Смілавічаў і Чэрвеня. У лістападзе спадзяёмся завяршыць укладку падлогі ў будынку і пачаць мантаж яго ўнутранага аздаблення, больш за сорак элементаў якога ўжо набылі. Так што, мяркую, час, калі ў храме пройдзе першая служба, зусім недалёка.

Фота Ігара АДАМОВІЧА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *