ДЗЯКУЙ ЗА АКТЫЎНАСЦЬ І ПАДТРЫМКУ

Общество

23 верасня адбыліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Як заўсёды, яны прайшлі пры высокай актыўнасці грамадзян нашай краіны. І сёння я хачу выказаць  вялікую ўдзячнасць усім выбаршчыкам, усім працоўным калектывам Чэрвеньскага раёна за неабыякавасць  да важнай дзяржаўнай кампаніі, за падтрымку, за тое, што даверылі мне прадстаўляць ваш рэгіён і вашы інтарэсы ў Парламенце краіны.

Шаноўныя чэрвеньцы! У сваю чаргу хачу запэўніць вас, што буду дастойна і добрасумленна працаваць у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, удзельнічаць ва ўдасканаленні заканадаўства з улікам інтарэсаў усіх грамадзян, па магчымасці вырашаць  праблемы сваіх выбаршчыкаў.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, самі ствараем лёс дзяржавы. Няхай будуць плённымі нашы сумесныя намаганні і прыносяць дабрабыт усім людзям,працвітанне краіне.

Віктар Шчэцька,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *