НАЗАЎСЁДЫ Ў ПАМЯЦІ — ВОБРАЗЫ КАЛЕГ…

Общество

Даўно не існуе нашай Рэчкаўскай школы, а настальгічныя ўспаміны не пакідаюць мяне і зараз. Узгадваецца наш працалюбівы зладжаны сяброўскі калектыў, у якім адпрацавала чвэрць стагоддзя. Хочацца прыгадаць калег — сапраўдных педагогаў, улюбёных у сваю прафесію. Гэта Ніна Іосіфаўна Лугаўцова (дырэктар школы), Ксенія Іванаўна Кукіна (намеснік), Софія Сцяпанаўна Альфяровіч, Валянціна Іванаўна Грачок, Алена Андрэеўна Бабіч, Тэрэза Іванаўна Бандзік, Людміла Пятроўна Пяхота, Ганна Мікалаеўна Лапіна, Тамара Міхайлаўна Міцкевіч, Тамара Міхайлаўна Касцевіч, Наталля Міхайлаўна Шалупенка, Святлана Алегаўна Бутар ды іншыя. Іх вобразы назаўсёды ў маёй памяці.

Колькі незабыўных вечароў, сустрэчаў, ранішнікаў, «агеньчыкаў» і шмат якіх іншых мерапрыемстваў праведзена ў нашай незабыўнай школе выдатнымі настаўнікамі! Пра адну выкладчыцу хочацца ўзгадаць асобна. Гэта Тамара Міхайлаўна Міцкевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Вельмі прыгожыя ўрокі, пабудаваныя на патрабаваннях тагачаснай методыкі, праводзіла яна. З яе вуснаў лілася меладычная беларуская мова, якая літаральна заварожвала вучняў і тых, хто прысутнічаў на ўроках. Яе мова была аздоблена прыгожымі выразамі, эпітэтамі, параўнаннямі, што падкрэслівала пісьменнасць, любоў да беларускасці.

А яшчэ Тамара Міхайлаўна была амаль нязменнай вядучай разнастайных школьных мерапрыемстваў, якія суправаджаліся авацыямі школьнікаў, настаўнікаў, гасцей. Яе прозвішча я неаднойчы сустракала на старонках «раёнкі». Яна і цяпер, як я заўважыла, з’яўляецца вядучай розных мерапрыемстваў у Раваніцкай школе, дзе працуе, а прозвішча яе зараз — Ігнатовіч.

Тамара Міхайлаўна, ганаруся табой і заўсёды памятаю!

Рэгіна Васільеўна

ШАЛУПЕНКА, колішняя настаўніца Рэчкаўскай школы

 

 

 



1 комментарий по теме “НАЗАЎСЁДЫ Ў ПАМЯЦІ — ВОБРАЗЫ КАЛЕГ…

  1. Приятно прочитать о родной школе. Я живу далеко за пределами района. Мои учителя на много старше некоторых вышеназванных.Я их всех помню и люблю. И сегодня, проезжая мимо того места, где когда-то находилась школа,глядя на этот заброшенный уголок, болит сердце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *