Чацвёрты касмічны палёт Алега Навіцкага: старт перанесены на 23 сакавіка

Актуальное Общество

21 сакавіка ў 16 гадзін 21 хвіліну 19 секунд павінен быў адбыцца старт пілатуемага касмічнага карабля «Саюз МС-25» з экіпажам у складзе касманаўта Раскосмасу ўраджэнца Чэрвеня Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Марыны Васілеўскай і астранаўта NASA Трэйсі Дайсан. Аднак за некалькі секунд да старту адбылася аўтаматычная адмена пуску.

Як паведамляе расійскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на генеральнага дырэктара «Раскосмасу» Юрыя Барысава, прычынай стала прасадка напружання хімічнай крыніцы току.

 

Паводле яго слоў, экіпаж «Саюза МС-25» здаровы, няштатную сітуацыю перанёс прафесійна. Няштатная сітуацыя з «Саюзам МС-25» цалкам зразумелая, на гэты конт ёсць адпаведныя рэгламент і інструкцыя.
Старт касмічнага карабля перанесены на суботу, 23 сакавіка, і запланаваны на 15 гадзін 36 хвілін.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *