«Купалье» в Александрии вновь собрало друзей

Актуальное Год мира и созидания Общество

Фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце “Купалле”  –»Александрыя збiрае сяброў”.

– Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы, – сказаў Прэзiдэнт.

Ён падкрэслiў, што фестываль увасабляе ўсё тое, што ў Беларусi з гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай:

– Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць.

 

Гэта каштоўнасць свайго роду, які працягваецца дзякуючы моцным традыцыям сям’i, клопату пра бацькоў, любові да дзяцей. І штогод мы бачым, як сюды едуць сем’ямі і беларусы, і нашы паважаныя госці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

– Наш фестываль таксама ўвасабляе каштоўнасць гістарычнай памяці. Памяці пра сваё слаўнае мінулае, пра тое, што Беларусь – наша зямля. I карані нашы – старажытныя. Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра. І менавiта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былi закладзены імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм. На такіх прынцыпах пабудавана і развіваецца сёння наша нацыянальная дзяржава, – падкрэсліў Прэзідэнт.

 

Тут маё месца сілы

 

– Вы ведаеце, што маё сэрца належыць гэтаму куточку Беларусі. Тут маё месца сілы. Гэты край, людзі, якія ў ім жывуць, навучылі мяне любіць сваю краіну і свой народ. І я заўсёды буду ўдзячны сваёй малой радзіме за праведзеныя тут шчаслівыя гады дзяцінства і майго юнацтва. За тую энергію, якой і сёння падмацоўвае мяне гэта зямля. І я гатовы дзяліцца ёю з усімі вамі, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі.

– Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага – гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным. Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі. Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі, – падкрэслiў беларускi лiдар.

– І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Народы аб’ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння! – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Рэцэпт міру і згоды

 

Калі мы будзем усюды, на кожным метры нашай Беларусі паводзіць вось так – па-гаспадарску, гасцінна, разважліва, будзем вітаць нашых родных, сяброў і нават тых, хто памыліўся, але будуць прыязджаць да нас з добрымі намерамі, – у нас у краіне будзе мір, – сказаў Прэзідэнт.

– Як толькі мы пачнём крышыць і ламаць, як толькі мы сябе ўзнясём на нябёсы і будзем там, а ўнізе нам бу-

дзе здавацца, што гэта народы другога гатунку, – пачнецца вайна. Таму беражыце тое, што мы маем, шануйце тое, што мы маем. І мы заўсёды будзем жыць у міры і згодзе. Не толькі са сваімі суседзямі. Яны ад бога. Іх не выбіраюць. Але і з усімі народамі нашай планеты, – падкрэсліў беларускі лідар.

 

Майстры Расіі

 

Яркую палітру народнай творчасці паказалі майстры з Расіі: пуховыя хусткі з Арэнбурга, кераміка з Калугі, шкатулкі з Пскова, матрошкі з Варонежа. Майстар з Курска Юрый Чапялёў прыязджаў на свята ў Александрыю 5 гадоў таму:

– Беларусь – краіна, якая здзіўляе сваёй культурай і традыцыямі, – падзяліўся ўражаннямі Юрый.

– Для нас цікава пагута-

рыць з беларускімі ўмельцамі, абмяняцца вопытам. Беларусь заўсёды здзіўляе колькасцю промыслаў і талентаў, – адзначыў расійскі майстар.

 

На заканчэнне

 

Пасля авіяшоу адбыўся святочны канцэрт народнага шоу «Будзе вельмі цікава». Сярод выканаўцаў заслужаныя артысты Беларусі, ансамблі, маладыя салісты, эстрадныя і оперныя артысты, харэаграфічныя калектывы. Прыцягнулі павышаную ўвагу саліст гурта «Зямляне» Сяргей Скачкоў і спявачка Зара, а таксама народная артыстка Расіі Надзея Кадышава. Фінальным акордам свята стаў яркі феерверк. Далей гасцей чакалі святломузычнае прадстаўленне і маладзёжная дыскатэка.

 

Каментарый з месца

Старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзялення арганізацыі работы ўчастковых інспектараў міліцыі аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага аблвыканкама Аляксей Паповіч:

– Жыву я на Чэрвеньшчыне, вельмі люблю падарожнічаць. У гэтым годзе мне з сябрамі пашчасціла пабываць на рэспубліканскім свяце «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў»-2023, якое адбываецца ўжо ў чатырнаццаты раз. У аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці з’ехаліся тысячы гасцей, каб у адну з самых кароткіх летніх начэй атрымаць асалоду ад дзейства на маляўнічым беразе Дняпра. За гады існавання фестываль стаў сапраўдным культурным брэндам Беларусі, адным з самых галоўных летніх святаў, якое, пачынаючы з 2010 года наведалі сотні тысяч чалавек – беларусаў і гасцей краіны. Свята доўжылася два дні. Традыцыйна мерапрыемства было разбіта на некалькі тэматычных зон. Працавалі гандлёвыя і рамесныя рады, гульнявыя атракцыёны, кантактны заапарк, цыркавыя паказы, тэматычныя пляцоўкі «Зроблена ў Беларусі»,

«#МерчПервого», «Александрыйская гасціна», «Гандлёвая суполка», экспазіцыя «Малая радзіма» і іншыя. Вельмі спадабаўся прадстаўлены на фестывалі кірмаш «Абярэг міру і саюзнага адзінства». Ён сабраў прадстаўнікоў з усіх абласцей Беларусі і народных умельцаў з дваццаці рэгіёнаў Расіі. Беларускія майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці дэманстравалі шырокі асартымент работ: гліняныя свістулькі і збаны, саламяныя павукі, падковы і званочкі, абярэжныя лялькі і многае іншае. Кожны рэгіён нашай краіны мае ўласны непаўторны брэнд, таму было на што паглядзець і чаму здзівіцца.

Вольга Дземенкавец



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *