Хто. Што. Дзе. Калі: топ-5 падзей тыдня на Чэрвеньшчыне

Общество

ПАДСУМАВАЛІ І СПЛАНАВАЛІ
Вынікі працы за мінулы год і планы на сёлета былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў VIII Пленума раённага камітэта БРСМ.

На пасяджэнні, якое адбылося ў Чэрвеньскім будаўнічым каледжы, таксама ўручылі членскія білеты вучням Запольскай школы і падзякі актывістам арганізацыі. Удзел у Пленуме бралі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна і старшыня раённага савета ветэранаў Фёдар Шчурок.

“ВЕРАСОК” РЫХТУЕЦЦА

У дзіцячым адзараўленчым лагеры “Верасок”, што ў вёсцы Чарнава, актыўна рыхтуюцца да новага сезону.

Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі раёна рамантуюць пакоі, размалёўваюць у яркія колеры сцены. А работнікі лагера добраўпарадкоўваюць тэрыторыю.

АТРЫМАЛІ ПУЦЁЎКУ Ў ФІНАЛ

Каманда Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа стала пераможцай рэгіянальнага этапу рэспубліканскага турніру “БрэйнБатл”, які ладзяць Беларуская алімпійская акадэмія і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.

Нашы навучэнцы лепш за ўсіх справіліся са здачай нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу і заданнямі інтэлектуальнага конкурсу. На наступным тыдні яны прадставяць Мінскую вобласць у фінале турніру, які традыцыйна адбудзецца ў Штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

ПАЭТ ЗАВІТАЎ ДА ЗЕМЛЯКОЎ

У Лядзенскай сярэдняй школе адбылася сустрэча з яе выпускніком, паэтам Генадзем Рымашэўскім.

Ён прачытаў свае ранейшыя і новыя вершы, а таксама адказаў на пытанні вучняў і сфатаграфаўся з імі на памяць.

У “КОЛАСЕ” – ЗНАКАМІТЫ ІГРОК

Лепшы бамбардзір за ўсю гісторыю чэмпіянатаў Беларусі па футболу сярод каманд другой лігі (202 мячы) і рэкардсмен па забітых мячах за сезон у гэтым дывізіёне (59) Аляксей Хадневіч даў згоду на ўключэнне ў састаў чэрвеньскага «Коласа».

35-гадовы нападаючы родам са Свіслачы Пухавіцкага раёна. Сярод каманд, за якія ён гуляў – «Зорка-БДУ» (Мінск), «Лівадыя» (Дзяржынск), «Гарадзея», «Днепр» (Магілёў), «Смалявічы-СТІ», «Орша», «Крумкачы» (Мінск), «Узда», «Шахцёр» (Петрыкаў).

За падзеямі сачыў Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *