БЕЛАРУСЬ ПРАВОДЗІЦЬ ВЫБАРЫ Ў ПЕРШУЮ ЧАРГУ ДЛЯ СЯБЕ

Общество

Выбаршчыку патрэбны канкрэтны кандыдат і канкрэтная персона з раэльнай адказнасцю, якая будзе выбрана яго волевыяўленнем. Такое меркаванне выказала ў праграме «Карціна свету» на тэлеканале РТР-Беларусь старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі Лідзія Ярмошына, паведамляе БелТА.

Гаворачы аб магчымай рэакцыі Захаду на маючыя адбыцца парламенцкія выбары Беларусі Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што Беларусь праводзіць выбары ў першую чаргу для сябе. «Мы заўсёды праводзім іх свабодна, усе заходнія палітыкі, якія цікавяцца пытаннем Беларусі, маюць магчымасць і доступ да любой інфармацыі. Мы запрашаем іх наглядальнікаў без якіх- небудзь абмежаванняў»,— сказала яна.

Моцны парламент, на думку Лідзіі Ярмошынай, гэта парламент унутранай згоды. Калі гэтай згоды няма, то ён становіцца слабым і заганным і, зразумела, будзе тормазам гарамадства, таму што не будуць развівацца ніякія дзяржаўныя праграмы. Сіла парламента ў тым, каб туды былі выбраны аўтарытэтныя людзі…

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *