У Чэрвеньскім раёне — яшчэ адзін вадзіцель-тысячнік на жніве

Аграрный сектор Актуальное

Аляксандр Прохарчык з ААТ “Раванічы” стаў пятым вадзіцелем у раёне, які перавёз ад камбайнаў тысячу тон збожжа.

Сёння з віншаваннямі і падарункамі да тысячніка завіталі старшыня райкама прафсаюза АПК Анастасія Пашкевіч і старшыня прафкама гаспадаркі Тамара Цітавец, а таксама вакальны ансамбль “Крыніца” Раваніцкага сельскага Дома культуры. Цяпер кабіну яго “МАЗа” ўпрыгожвае сумленна заробленая налепка “1000 тон”.

Аляксандр – неаднаразовы пераможца і прызёр раённага маладзёжнага спаборніцтва на жніве. Сёлета ён упершыню спаборнічае ўжо сярод дарослых. І пакуль што паспяхова. Прынамсі, лідарства ў ААТ “Раванічы” трымае даволі ўпэўнена.  

– Падзея чаканая, бо штодня ведала, якімі тэмпамі ідзе Саша да тысячнага рубяжу, але ўсё адно вельмі прыемна, – кажа жонка Аляксандра Прохарчыка Ганна, якая працуе ў гаспадарцы бухгалтарам. – Канешне, няпроста спраўляцца адной з двума малымі дзецьмі, бо муж дапазна ў полі. Але, калі ўсведамляеш, якой важнай і патрэбнай справай ён займаецца, калі адчуваеш датычнасць нашай сям’і да стварэння вялікага агульнага каравая Беларусі, да ўмацавання харчовай бяспекі краіны, становіцца лягчэй. Ды і ў матэрыяльным плане жніво – час, калі ў Сашы ёсць магчымасць няблага папоўніць сямейны бюджэт. Так што гэта для нас заўсёды жаданая пара.   



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *