Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2021 года № 449 дзве прадстаўніцы Чэрвеньшчыны ўдастоены ордэна Маці.
Жыхарцы вёскі Горкаўская Слабада, брыгадзіру МТФ “Горкі” Галіне Ахрамовіч, якая мае шэсць дзяцей, на ўрачыстасці ў сталічным Палацы Рэспублікі яго ўручыў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч.

А хатняя гаспадыня з Чэрвеня, маці пецярых дзяцей Алена Ворнік, атрымала ордэн Маці з рук старшыні райвыканкама Віталя Казлова. Кіраўнік раёна адзначыў, што гэтая ўзнагарода сімвалізуе высокае дзяржаўнае прызнанне маці. Яна – знак глыбокай павагі і шанавання ролі жанчыны ў грамадстве. Віталь Казлоў выказаў Алене Віктараўне шчырую ўдзячнасць за сапраўдны подзвіг, пажадаў ёй і яе дзецям моцнага здароўя і дабрабыту.