У Чэрвеньскім раёне выявілі арлана-даўгахвоста

Актуальное Экология

Сябры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшычыны” выявілі ў мінулую нядзелю на шостай сажалцы рыбгаса “Волма” ў нашым раёне новы для Беларусі від птушак – арлана-даўгахвоста. Пра гэта паведамляе сайт ptushki.org.

Арлан-даўгахвост у рыбгасе “Волма”. Фота Аляксандра Вінчэўскага.

Як распавёў вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Валерый Дамброўскі, арлан-даўгахвост мае невялікі гнездавы арэал: напэўна, від гняздуе зараз толькі на паўночна-ўсходнім ускрайку Індыі і ў Бангладэш. Гэта адзіная драпежная птушка паўночнага паўшар’я, якая размнажаецца на поўдні зімой і мігрыруе на поўнач летам. Выяўлены ў рыбгасе “Волма” арлан-даўгахвост павінен быў пераадолець шлях да Беларусі даўжынёй не менш за 5 тысяч кіламетраў.

Паводле сайта ptushki.org, птушка знаходзіцца на мяжы знікнення. Па невядомых прычынах іх колькасць істотна знізілася ў другой палове мінулага стагоддзя. Пасля зацвярджэння арнітафаўністычнай камісіяй арлан-даўгахвост стане 338 відам у спісе птушак Беларусі.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *