Творчасць нашых чытачоў. Казка ад Людмілы Лепеш з вёскі Дамавіцк

Актуальное Безопасность Общество

Паспрачаліся аднойчы Вада і Бяда і вырашылі ніколі не сустракацца, жыць так, каб нічога нават не чуць адзін пра аднаго.

Час ішоў. Кожны жыў сваім жыццём. Вада сабе летам на сонейку нежылася, пляскалася і радавалась жыццю. Каля яе заўсёды бало весела і людна. Зімою больш адпачывала ў задуменнай цішыні пад снегам ды ільдом. Успамінала, як нарадзілася яна з недраў зямлі, як узрадавалася ўсё жывое яе з’яўленню. Жыць без яе не маглі ні людзі, ні жывёлы, ні расліны. Увесь навакольны свет пакланяўся ёй. Вада таксама, у сваю чаргу, старалася наталіць смагу, памыць і прылашчыць усіх жадаючых.

 Але аднойчы ўлетку прыйшлі купацца дзеці. Яны плавалі, ныралі, адзін перед адным выхваляліся, што далей праплывуць і нырнуць як мага глыбей. Гэтыя дзіцячыя забавы чамусьці ўстрывожылі Ваду. Яна паспрабавала папярэдзіць дзяцей, але яе ціхі плёскат-шэпт не ўчуў ніхто. Не ведала Вада, што побач, за хмызняком, стаілася Бяда. Шчэрыўшы зубы, яна бурчала:

-Пачакай жа, Вада! Я табе алпомшчу за ўсе крыўды, нават за тое, што ўсе цябе любяць. Мяне дык праклінаюць і ведаць не хочуць. Мне трэба хавацца у хмызняках, лясах, на задворках людскіх сядзіб!

Вада трывожылася не марна. Раптам пачула, што нема закрычалі дзеці, бо адзін з хлапчукоў адплыў вельмі далёка. “Там жа самая мая глыбіня!” – толькі і паспела яна падумаць. Пару раз на паверхні мільганула галава хлопчыка … і прапала. Дзеці ад страху панямелі. І тут Вада ўгледзела Бяду, якая ўжо адкрыта высунулася з патаемнай схованкі. На твары яе блукала ўсмешка звар’яцелай істоты. Згадалася Вада, што гэта помства Бяды, але нічога зрабіць ўжо не змагла. Жыцё малога хлопчыка было загублена.

Пажурылася Вада некаторы час, ды памалу стала гэта здарэнне забываць. Бяда на вочы не паказвалася.

Надышла зіма. Прыгажосць навокал – чароўная! Спіць Вада пад кволенькім лядком і раптам чуе: нехта парушыў зімовую цішыню. Прыслухалася і зразумела, што лёд над ёй патрэсквае. Спачатку ціхенька, а потым усё мацней і мацней. Хтосьці смела шпарыў далей, не зважаючы на трэск. Вада занепакоілася: “ Хоць бы зноў Бяда ў госці не наведалася!”.

Якраз у гэты момант лёд праламіўся, і ў палонку праваліўся чалавек. Ён доўга бултыхаўся, але намокшае адзенне і холод зрабілі сваю жудасную справу… А дзесьці блізка пачулася радаснае скавытанне Бяды.

Вада з жахам падумала: “Дык выходзіць, што я прыношу не толькі радасць людзям, але і гора”. Таму і Бяда побач аціраецца Але чаму людзі так бяздумна рызыкуюць сваім жыццём?”

Вада не ведала вядомай ісціны: “Ад вады да бяды – адзін крок”.

Запісала Галіна ГАМЕЗА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *