Выхаванец чэрвеньскага футбола Яўген Яблонскі – трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі

Актуальное Спорт

23 мая барысаўскі БАТЭ перамог ў фінале Кубка Беларусі па футболу “Іслач” з Мінскага раёна (2:1) і пяты раз у гісторыі стаў уладальнікам ганаровага трафея. Для ўраджэнца Чэрвеня, выхаванца мясцовай ДЮСШ (трэнер – Аляксандр Балоцін), 26-гадовага паўабаронцы каманды Яўгена Яблонскага гэта трэці заваяваны Кубак.

Акрамя таго, ён пяць разоў станавіўся разам з БАТЭ чэмпіёнам краіны, двойчы – сярэбраным прызёрам чэмпіянату і тройчы – уладальнікам Суперкубка Беларусі.

Таксама Яўген Яблонскі з 2019 года гуляе за нацыянальную зборную Беларусі. За гэты час правёў 14 матчаў і забіў два мячы.

Зараз БАТЭ вядзе барацьбу за тытул чэмпіёна краіны. Пакуль што “жоўта-сінія” займаюць другі радок у турнірнай табліцы спаборніцтваў, адстаючы ад салігорскага “Шахцёра” на сем ачкоў.

Каментуючы сітуацыю YouTube-каналу АБФФ, Яўген Яблонскі адзначыў:

– Дыстанцыя яшчэ вялікая, усё каманды адна з адной згуляюць. Настройваемся на кожны матч, ідзём ад гульні да гульні. А там будзе бачна. “Шахцёр” да дадзены момант малайцы, нічога не скажаш. Але нам трэба працаваць, трываць і рухацца далей.

Фота са старонкі Яўгена Яблонскага ў Іnstagram



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *