Добраўпарадкавалі тэрыторыю мемарыяльнага комплекса “Папова Града”

Актуальное Благоустройство Общество

Як патрэбна даглядаць тэрыторыю свайго прысядзібнага участка, так патрэбна наводзіць парадак і ў грамадскіх месцах роднай зямлі, могілках, месцах пахавання воінаў і партызан, мемарыльных комплексах. Асабліва актуальна гэта падчас падрыхтоўкі да 76-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У аўторак добраўпарадкоўвалі тэрыторыю мемарыяльнага комплексу «Папова Града». Тут працавалі работнікі Чэрвеньскага райвыканкама, раённай бібліятэкі, цэнтра культуры і адпачынку, банкаўскіх паслуг, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённай бальніцы, абодвух дамоў-інтэрнатаў, прадпрыемстваў – вытворча-харчовага завода, аўтапарка №20, ДРБУ-121 і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый — раённага аб’яднання прафсаюзаў,  савета ветэранаў, “Белай Русі”, “Беларускага саюза жанчын”, БРСМ.

З павагай да загінуўшых шчыравалі і вучні СШ№4 г. Чэрвеня. Работнікі лясгаса пілавалі сухое галлё, выразалі непатрэбныя зараслі кустоў. Іншыя — зграбалі смецце, мінулагодняе лісце і траву, вымяталі сцяжынкі, фарбавалі кветнік каля помніка.

Усяго ў работах прынялі ўдзел больш за сотню чалавек. Добраўпарадкаванне і падтрыманне ў чысціні тэрыторыі спаленай і неадноўленай вёскі — памяць і пашана бязвінна загінуўшым яе жыхарам.

Фота прадастаўлена супрацоўнікамі аддзела ідэалагічнай работы,культуры і па справах моладзі райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *