Узнагароды — лепшым работнікам міліцыі

Общество

На сходзе, прысвечаным 96-й гадавіне са Дня ўтварэння беларускай міліцыі, ушанавалі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ветэранаў і адзначылі ўзнагародамі работу лепшых ахоўнікаў правапарадку.

Грамата райвыканкама за высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці ўручана начальніку Чэрвеньскага РАУС Аляксею Пратаповічу, лісты падзякі за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці — выконваючаму абавязкі начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Аляксандру Івашкевічу і старшаму інспектару-дзяжурнаму Юрыю Шаўко. Ад імя старшыні райвыканкама ўзнагароды ўручыла намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька.

За дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў прызыву і ў ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі раённы ваенны камісар Дзмітрый Дубаўцоў узнагародзіў юбілейнымі медалямі Аляксея Пратаповіча, яго першага намесніка — начальніка крымінальнай міліцыі Аляксандра Мальчыка, Аляксандра Івашкевіча, начальніка крымінальнага вышуку Мікалая Крыварота, старшага оперупаўнаважанага Дзмітрыя Тэбікава, оперупаўнаважанага Ігара Дзядзюлю, начальніка раённага аддзялення Дэпартамента аховы Сяргея Ермаловіча і яго намесніка Максіма Жданка.

Указам Прэзідэнта за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Андрэй Жабурдзёнак. За праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы старшаму інспектару прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандру Семчанку аб’яўлена падзяка міністра ўнутраных спраў. За дасягнутыя высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў граматай Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама ўзнагароджаны намеснік начальніка РАУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзмітрый Сіротка (на здымку). Акрамя таго, аб’яўлены падзякі ад імя начальніка абласнога Упраўлення ўнутраных спраў Аляксандру Мальчыку, старшаму оперупаўнаважанаму групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Максіму Пракаповічу, інспектару дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі Алегу Хайко, памочніку дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Алегу Харытановічу.

Участковаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Віталю Завадскаму і міліцыянеру-дзяжурнаму ізалятара часовага ўтрымання Аляксандру Паўловічу ўручылі новыя пагоны малодшага лейтэнанта міліцыі і малодшага сяржанта міліцыі.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *