Бывай, зіма: у Хутары развіталіся с зімой

Актуальное Культура Общество

13 сакавіка шосты школьны дзень у Хутарскім дзіцячым саду-сярэдняй школе быў зладжаны сумесна з мясцовым сельскім клубам-бібліятэкай і аддадзены мерапрыемствам, якія расссказваюць пра старажытнае народнае свята Масленіца.

Якіх толькі назваў яно не мае: Камаедзіца, Сырны тыдзень, Масленка, Мясапуст —  ды толькі ўсе яны ўсхваляюць надыход Вясны і развітанне з Зімою!

Свята пачалося ва ўстанове адукацыі… Навучэнцы даведаліся пра яго гісторыю, розныя назвы, паходжанне слова “блін”, без якога немагчыма ўявіць Масленіцу. Потым паглядзелі на мультыбордзе відэаролікі, якія раскрылі змест кожнага дня Сырнага тыдня, пазнаёмілі са звычаямі і традыцыямі святкавання.

Затым каля будынка мясцовага клуба адбылося тэатралізаванае свята “Бывай, Зіма!” з удзелам навучэнцаў школы і жыхароў в. Ведрыца. Чаго ў ім толькі не было! Конкурсы, карагоды, песні і… традыцыйнае спальванне чучала.

Свята закончылася частаваннем блінамі, якія напяклі самі навучэнцы і загадчыца клуба Рыма Ладуцька, дзякуючы якой свята ўдалося і прынесла ўсім вясновы настрой.

 

Валерый Захараў, намеснік дырэктара

па выхаваучай рабоце. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *