Карамель і пернікі ад пастаўшчыка з Чэрвеньскага раёна ўнесены ў рэестр небяспечнай прадукцыі

Актуальное Безопасность

На анлайн-рэсурсе “Небяспечная прадукцыя” паведамляецца аб увядзенні забароны на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь двух тавараў, пастаўшчыкамі якіх з’яўляецца адна з фірмаў, зарэгістраваных у Чэрвеньскім раёне. Прычына – неадпаведнасць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

Падчас праведзеных выпрабаванняў выяўлена, што ў склад карамелі ледзянцовай “Манпанс’е” вытворчасці ТАА «Кандытрэйд» (Расійская Федэрацыя, Краснадарскі край, горад Армавір) уваходзяць сінтэтычныя фарбавальнікі тартразін (Е102), сонечны заход (Е110) і чароўны чырвоны (Е129), а ў склад міні-пернікаў з начынкамі вытворчасці ІП Князева С.Б. (Расійская Федэрацыя, горад Варонеж) – сінтэтычны фарбавальнік понса 4R (Е124). Пры гэтым на абодвух таварах адсутнічае папераджальны надпіс “Змяшчае фарбавальнікі, якія могуць аказваць адмоўны ўплыў на актыўнасць і ўвагу дзяцей”.

Анлайн-рэсурс “Небяспечная прадукцыя” ўтрымлівае інфармацыю аб прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама рэестр дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Мытнага саюза), дзеянне якіх спынена на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па забеспячэнню дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў» Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь праводзяцца мерапрыемствы па выяўленню небяспечнай прадукцыі і выдачы прадпісанняў аб спыненні (прыпыненні) дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці такой прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *