Пажар нарабіў бяды ў вёсцы Згурск

Актуальное Происшествия

Днём 26 верасня тут на адным з прыватных падворкаў загарэліся хлеў і прыбудаваны да яго гараж.

Гэтыя пабудовы выратаваць не ўдалося, аднак пажарныя не далі распаўсюдзіцца полымю на лазню. Таксама пажар знішчыў аўтамашыну ВАЗ-2105 і дзве свінні.

Як распавяла “Раённаму весніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Алена Немагай, папярэдне ўстаноўлена, што крыніцай узгарання сталі іскры з коміна лазні, якая знаходзіцца ў дзесяці метрах ад знішчаных полымем пабудоў. Каля месяца таму з даху хлява парывам ветру сарвала канёк. Мяркуецца, што менавіта праз дзірку, якая ўтварылася, іскры патрапілі на салому ўнутры пабудовы. 

Фота прадастаўлена Чэрвеньскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *