Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў завітаў да чэрвеньскіх ратавальнікаў

Актуальное Безопасность

Як паведамляе інтэрнэт-сайт minobl.mchs.gov.by, на сустрэчы з асабовым саставам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў засяродзіў увагу калектыву на неабходнасці выканання задач па абароне бяспекі грамадзян, ліквідацыі і папярэджанню надзвычайных сітуацый на самым высокім узроўні.

Таксама былі абмеркаваныя перспектывы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы гарнізона. Намеснік міністра нацэліў ратавальнікаў на далейшую плённую працу, нагадаў пра неабходнасць пастаяннага ўдасканалення прафесійных навыкаў.

Ігар Болатаў падкрэсліў, што асновай для дасягнення пастаўленых мэтаў з’яўляецца спрыяльная атмасфера на службе, а таксама паразуменне і дабрабыт у сем’ях работнікаў.

Фота з інтэрнэт-сайта minobl.mchs.gov.by



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *