Чэрвеньшчына лірычная: верш Раісы Вераціла “Беражыце зямлю”

Духовность Общество

Беражыце зямлю! Гэта наша багацце, гэта скарб нашых продкаў, святыня дзядоў. За яе ў вайну, дзе грымоты, пракляцце, чалавек ваяваў, праліваў сваю кроў.

Чысціню і блакіт рэк, азёраў шануйце,

Не давайце пажухнуць квяцістым лугам.

Ад нядбайства і здзеку зямлю ўратуйце,

Абы-дзе не раскідвайце сметнікі, хлам.

Каб пакінуць нашчадкам прастор сінявокі,

Дзе раскацістай хваляю нівы шумяць,

Раскалыхваюць рыбы чароты, затокі,

І празрыста-гаюча крынічкі бруяць.

Сонца росы буйныя цалуе ўранку,

Не дымяць больш з тарфянікаў горка дымы.

І дзятлы ў бары адбіваюць марзянку,

Чуйна ў храмах звіняць медзяныя званы.

Нам у радасць заўсёды надзённая праца,

Хараство кветак белых і белых буслоў.

Божа! Край барані і не дай узарвацца

Смертаноснай атруце – Чарнобылю зноў!

Беражыце зямлю, прыгажосць мовы роднай,

Не давайце заціхнуць, змаўчаць салаўю.

Беларусі душа жыве ў вёсках свабоднай.

Ненатомных людзей, свой куточак люблю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *