Надвор’е на Пакровы: зіма будзе цёплай і снежнай?

Актуальное

Сёння па народнаму календару – Пакровы. Нашы продкі лічылі: якое надвор’е на Пакровы, такое будзе і ўсю зіму да вясны.

Такасама казалі:

– калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу;

– калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ два тыдні;

– калi снег да Пакроваў пойдзе – зiма будзе не хутка;

– калі да Пакроваў жоравы адляцяць – зiма будзе ранняя i халодная;

– калi лiсце з дуба i бярозы на Пакровы ападзе чыста – да лёгкага года, а не ападзе – да халоднай зiмы.

Асабліва ж уважліва на Пакровы сачылі за ветрам: з якога ён боку быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць і ўсю бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач – холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы – мяккую, гнілую. Калі ж з раніцы задзьме ўсходні вецер – зіма будзе маласнежная, заходні – наадварот, вельмі снежная.

Сёння – незвычайны для Пакроваў дзень. На дварэ – каля 20 градусаў цяпла, вецер – паўднёва-заходні. Калі народныя прыкметы спраўдзяцца, то зіма будзе цёплая і снежная, але да Калядаў снегу чакаць не варта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *