Футбол: чэрвеньскі “Колас” саступіў у гасцях стаўбцоўскаму “Нёману-Агра”

Актуальное Спорт

Учора наша каманда правяла матч другога тура чэмпіянату Мінскай вобласці. У Стоўбцах яна саступіла мясцоваму “Нёману-Агра” – 3:4.

Прапусціўшы першымі, футбалісты “Коласа” незадоўга да перапынку не толькі адыграліся, але і выйшлі наперад – 2:1.

За дзесяць хвілін да фінальнага свістка нашы вялі ў ліку 3:2, аднак не ўтрымалі ні перамогу, ні нічыю.

Мячы ў “Коласа” забілі Аляксандр Качаргін, Дзмітрый Чысты і Аляксандр Мрынскі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *