У Чэрвені з-за пакінутай на пліце ежы выклікалі ратавальнікаў

Происшествия

Сёння каля 13 гадзін ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ля аднаго з жылых дамоў на вуліцы Чкалава ў Чэрвені.

На месца здарэння выехалі дзве адзінкі пажарнай тэхнікі. Устаноўлена, што гаспадар дома, які знаходзіўся ў нецвярозым стане, самастойна пакінуў жытло.

Прычынай задымлення стала пакінутая без нагляду ежа на пліце. У памяшканні кухні пашкоджана маёмасць.

Юлія МАКСІМЕНЯ, інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвенскага РАНС.

Фота РАНС

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *