На пажары ў Чэрвені загінулі муж і жонка пенсіянеры

Актуальное Происшествия

Трагедыя адбылася на пачатку сутак 27 снежня ў адным з прыватных дамоў на вуліцы Караленкі. Полымя часткова знішчыла дах будынка і пашкодзіла сцены. У пакоях дома ратавальнікі знайшлі загінулымі мужа і жонку, 1941 і 1933 гадоў нараджэння, адпаведна. Іх сын, 1960 года нараджэння, здолеў пакінуць будынак самастойна да прыезду пажарных і не пацярпеў.

Як паведаміла “Раённаму весніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Алена Немагай, папярэдняя прычына ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, якое прывяло да кароткага замыкання электраправодкі.

Каб падобнага не здарылася, ратавальнікі заклікаюць выконваць правілы і патрабаванні пажарнай бяспекі. У прыватнасці, неабходна пастаянна сачыць за спраўнасцю электраправодкі, цэласнасцю разетак, вілак і электрашнуроў. Падаўжальнікі, якія прызначаны для кароткачасовага падключэння бытавой тэхнікі, пасля карыстання варта вымаць з разеткі. Нельга пракладваць кабель падаўжальніка пад дыванамі і праз парогі дзвярэй. Трэба карыстацца толькі сертыфікаванай электрафурнітурай.

Сыходзячы з будынка, нельга пакідаць без нагляду ўключаныя ў электрасетку тэлевізары, радыёпрыёмнікі, бытавыя электранагравальныя прыборы. Асабліва гэта тычыцца электраабагравальнікаў. Бо пры надыходзе халадоў менавіта яны становяцца крыніцамі пажараў не толькі ў жылых дамах, але і ў бытоўках, гаражах, вытворчых, адміністрацыйных і іншых памяшканнях.

Фота Чэрвеньскага РАСК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *