Гуманітарнымі праектамі, распрацаванымі ў Чэрвеньскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, зацікавіліся ў Польшчы

Общество

Гэта праекты аднаўлення фруктовага саду і набыццё абсталявання для лініі па пераборцы, мыццю, ачыстцы, шынкоўцы і сушцы садавіны і агародніны, прычым інфра-чырвонымі праменнямі. Гэта дазволіць якасна прасушыць агародніну і захаваць у ёй неабходныя вітаміны і мінеральныя элементы.

Як паведаміў кіраўнік установы Уладзімір Семіжон, з польскага боку прыязджалі прадстаўнікі, яны і вырашылі аб’яднаць гэтыя два праекты ў адзін. Зараз польскае пасольства чакае грошы ад сваёй краіны на рэалізацыю праекта. Мяркуецца, што ўжо гэтай восенню ён пачне рэалізоўвацца.

Лінія па сушцы дазволіць рэалізаваць яшчэ адзін праект – па вырошчванню лекавых траў, якія будуць выкарыстоўвацца ў фіта-бары. Гэты праект і яшчэ шэсць чакаюць спонсараў. Па-першае, неабходны ліфт. Інваліды-калясачнікі пражываюць на першым паверсе, а фізкабінет і актавая зала – на другім. Далей – патрэбен інтэрнату дызель-генератар. З-за моцных вятроў іншы раз інтэрнат застаецца без электрычнасці. Без святла — няма  цяпла, не працуе кухня, медыцынскія апараты і г.д. Для людзей малападвіжных  неабходны поручні, іх трэба ўстанавіць ва ўсім будынку. Для ляжачых людзей — два пад’ёмнікі. Патрэбен таксама апарат, які вырабляе дэзынфіцыруючыя сродкі з паваранай солі і вады. Гэтыя сродкі маюць шырокі спектр дзеяння. Патрэбны і масажоры для ўмацавання агульнага стану здароўя пражываючых.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *