У падарожжа па Чэрвеншчыне з «Бондай» да «7 крыніц»

Культура

У дзясяты раз у нашай рэспубліцы 13-14 красавіка пройдзе Фэст экскурсаводаў.

Як паведаміла работнік Чэрвенскага раённага краязнаўчага музея, старшыня аматарскага краязнаўчага клуба “Бонда” Станіслава Баркоўская, дзякуючы гэтаму мерапрыемству з’яўляецца магчымасць па-іншаму зірнуць на штодзённыя рэчы і перамяніць сваё стаўленне да спадчыны, звярнуць увагу не толькі на замкі і палацы, але і на дарагія сэрцу невялікія дамкі, занядбаныя сядзібы – на тое, што стварае непаўторнасць роднага краю. Прыхільнікаў Фэсту становіцца ўсё больш. У рамках яго правядзення ўдзельнікі клуба «Бонда” 14 красавіка здзейсняць вандроўку па Чэрвенскаму раёну з наведваннем архітэктурных і прыродных помнікаў. Апошнім пунктам падарожжа будзе “7 крыніц” – святая мясціна ў Бярэзінскім раёне. Экскурсіі падчас Фэсту экскурсаводаў – бясплатныя.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *