На гарадскім стадыёне прайшоў крос у гонар Алега Навіцкага

Актуальное Спорт

Крос у гонар  нашага земляка касманаўта Алега Навіцкага праходзіць у нашым раёне штогод. Прыемна, што аматараў гэтага  мерапрыемства  становіцца ўсё больш.  Яго ладзілі на Чэрвенскім гарадскім стадыёне.  У ім прынялі ўдзел вучні раённых і гарадскіх школ, навучэнцы ліцэя. Многія на стадыён прыйшлі  загадзя. Яны знаёміліся, рабілі пробныя забегі і дзяліліся сакрэтамі «правільнага бегу».

У кросе было прадугледжана 12 забегаў. Усіх спартсменаў размеркавалі па групах Першымі беглі дзяўчынкі 2004- 2005 года нараджэння.

У гэтай узроставай катэгорыі першае месца заняла Марго Лазовік (СШ №4), другое Святлана Дзяркач (СШ№2 г. Чэрвеня) і трэцяе —  Карына Шапавалава (Хутарская школа).

Сярод дзяўчынак 2002-2003 года нараджэння, якія прынялі эстафету ад папярэдніх спартсменак, першай дасягнула фінішу Таццяна Сушкевіч  (Раваніцкая школа), другой прыйшла Карына Канапелька, трэцяй — Наталля  Задзіран. Абедзьве— вучаніцы СШ №3 г. Червеня.

Самыя малодшыя дзяўчынкі 2006 года нараджэння і маладзейшыя спаборнічалі ў трэцім забегу. Пераможцам сярод іх  стала Валерыя Рогава ( Раваніцкая школа). Яна зноў, як і у мінулым годзе, заняла першае месца.  Прызёрам стала  Карына Чарнавец. Дзяўчынка атрымала медаль за другое месца. Трэцяе месца у Лізаветы Бярозаўскай. Абедзьве дзяўчынкі — вучаніцы СШ№4 г. Чэрвеня.

Сярод малодшых хлопчыкаў лепшымі сталі вучні раённых школ. Першым да фінішу прыйшоў Ілля Гурскі  з Раваніцкай школы. Другім стаў Захар Зайцаў з Запольскай. А Аляксей Карненка з Лядзенскай сярэдняй школы атрымаў медаль за трэцяе месца. Хлопчыкі перадалі эстафету старэйшым дзяўчынкам, 2000-2001 гадоў нараджэння. Сярод іх пераможцам стала Ганна Спарыш  з Раваніцкай сярэдняй школы. Другой прыйшла Паліна Сламінец  з СШ№4 г.Чэрвеня.

Далей беглі старэйшыя ўдзельнікі кросу ва ўзроставай катэгорыі 1980-1982 гг. нараджэння. Першай прыйшла Наталля Мароз, другой – Наталля Мартыненка.

Таксама першае прызавое месца на дыстанцыі адзін кіламетр заняла Наталля Бабіч, 1977 г.н.

Падлеткі  2004-2005 гадоў нараджэння  ўдзельнічалі ў забегу  на дыстанцыі два кіламетры. Усіх спартсменаў было дванаццаць. Лепшы вынік паказаў Мікіта Цітавец Мікіта з Раваніцкай сярэдняй школы. Другім дасягнуў фінішу Аляксей Грыбко  (СШ №2 г.Чэрвеня). Літаральна на некалькі секунд ад яго адстаў  Улад Ігнатчанка (СШ №2 г.Чэрвеня)

Сярод падлеткаў 2002-2003 гг. нараджэння на дыстанцыі два кіламетры першым прыйшоў Максім Гранчык ( СШ№4). Данііл Леванцэвіч са Смілавіцкага ліцэя заняў другое месца, Уладзіслаў Хурсік  (СШ№3 г.Чэрвеня) — на трэцім месцы.

Ва ўзроставай катэгорыі 2001 гг. на дыстанцыі два кіламетры пераможцам стаў Павел Крайко са Смілавіцкага ліцэя.  Андрэй Краўчанка ( сярэдняй школы №3 горада Червеня), заняў другое месца.

Далей спаборнічалі мужчыны 1995-1999 гг. нараджэння. Першае месца ў Аляксея Марозава, настаўніка фізкультуры сярэдняй школы №4, г.Чэрвеня. Другое месца заняў Міхаіл Тарасік , супрацоўнік Чэрвенскага РАУС. Трэцяе месца — у Паўла Марозава, настаўніка фізкультуры сярэдняй школы №4, г.Чэрвеня.

Сярод 1998-80 гг. нараджэння першае месца атрымаў Улад Аляксандраў, з ліцэя.

Завяршалі спаборніцтва дарослыя — мужчыны 1979 гг. нараджэння. Сярод іх месцы размеркаваліся нступным чынам: першае — у Аляксандра Верына, супрацоўніка Чэрвенскага ДАСААФ. Медаль за другое месца атрымаў Валерый Ладуцька.

Усе пераможцы спаборніцтва атрымалі памятныя медалі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *