Журналіст «Раённага весніка» — сярод пераможцаў абласнога конкурсу

Общество

Вынікі творчага конкурсу на лепшы матэрыял у сродках масавай інфармацыі па бяспецы дарожнага руху “ДАІ і СМІ – за бяспеку на дарогах” падвялі ва Упраўленні ўнутраных спраў Мінабвыканкама.

Удзельнікі цырымоніі ўзнагароджання – начальнік ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Дзмітрый Корзюк, начальнік аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі Мінаблвыканкама Святлана Кісель, намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Мінабвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Падвойскі, начальнік ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі Мікалай Караткевіч, звяртаючыся да пераможцаў, адзначылі, што сумесныя штодзённыя намаганні журналістаў і супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі вельмі важныя для поспеху ў прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму, і, у першую чаргу, дзіцячага.

 

Дыпломы і прэміі атрымалі творчыя калектывы і журналісты сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны ў сямі намінацыях. У намінацыі “Лепшы радыёсюжэт або радыёперадача” адзначаны загадчык аддзела газеты “Раённы веснік”, аўтар і вядучы праграмы “Радыёвеснік” Ігар Адамовіч.

Фота УУС Мінаблвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *